Антон Сяргеевіч Рабцаў
Поўнае імя | Антон Сяргеевіч Рабцаў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 лютага 1984[1] (41 год) ці 18 лютага 1984[2] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Антон Рабцаў (нар. 19 лютага 1984, Новалукомль) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў складзе мінскага «Дынама», але за асноўную каманду правёў толькі 10 матчаў. У 2005 годзе перайшоў у ждановіцкую «Дарыду», у складзе якой трывала гуляў у аснове на працягу чатырох гадоў.
Па заканчэнні сезону 2008 «Дарыда» спаніла існаванне, і Антон апынуўся ў складзе «Гомеля». Аднак замацавацца ў складзе гомельскага клуба не здолеў. Па выніках сезону 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Рабцаў пакінуў клуб.
Першую палову сезону 2010 правёў у першалігавым «Рудзенску», а потым стаў іграком жодзінскага «Тарпеда». У 2010—2011 гадах трывала гуляў у аснове жодзінцаў, а ў сезоне 2012 стаў радзей з’яўляцца на полі.
У студзені 2013 года разам з Яўгенам Лашанковым перайшоў з «Тарпеда-БелАЗ» у «Слуцк». Дапамог слуцкаму клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным цэнтральным абаронцам «цукровых» у Вышэйшай лізе, аднак у кастрычніку 2014 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канчатак сезону.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3]. Аднак неўзабаве стала вядома, што з-за траўмы Антон вымушаны будзе прапусціць сезон 2015[4]. У выніку, у лютым 2015 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5] і завяршыў кар’еру.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі: 2004
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2001 | Д3 | Дынама-2 | ![]() |
24 | 0 |
2002 | Д1 | Дынама | ![]() |
6 | 0 |
2003 (1) | дубль | Дынама | ![]() |
6 | 0 |
2003 (2) | Д2 | Дынама-Юні | ![]() |
11 | 0 |
2004 (1) | Д2 | Дынама-Юні | ![]() |
18 | 0 |
2004 (2) | Д1 | Дынама | ![]() |
4 | 0 |
2005 | Д1 | Дарыда | ![]() |
24 | 0 |
2006 | Д1 | Дарыда | ![]() |
25 | 0 |
2007 | Д1 | Дарыда | ![]() |
20 | 0 |
2008 | Д1 | Дарыда | ![]() |
21 | 1 |
2009 | Д1 | Гомель | ![]() |
10 | 0 |
2010 (1) | Д2 | Рудзенск | ![]() |
14 | 0 |
2010 (2) | Д1 | Тарпеда | ![]() |
12 | 0 |
2011 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
27 | 0 |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
16 | 0 |
2013 | Д2 | Слуцк | ![]() |
29 | 0 |
2014 | Д1 | Слуцк | ![]() |
25 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Anton Ryabtsev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
- ↑ Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком"
- ↑ Защитник "Слуцка" Антон Рябцев из-за травмы пропустит сезон
- ↑ Рябцев расторг контракт со «Слуцком»
- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў Новалукомлі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Рудзенск
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Дарыда
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
- Ігракі ФК Дынама-2 Мінск