Антон Сяргеевіч Рабцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Антон Рабцаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Сяргеевіч Рабцаў
Нарадзіўся 19 лютага 1984(1984-02-19)[1] (35 гадоў) ці 18 лютага 1984(1984-02-18)[2] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2004 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 10 (0)
2001   Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 24 (0)
2003 — 2004   Сцяг Беларусі Дынама-Юні (Мінск) 29 (0)
2005 — 2008 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) 90 (1)
2009 Сцяг Беларусі Гомель 10 (0)
2010 Сцяг Беларусі Рудзенск 14 (0)
2010 — 2012 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 55 (0)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Слуцк 54 (0)
Нацыянальная зборная**
2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Антон Рабцаў (нар. 19 лютага 1984, Новалукомль) — былы беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў складзе мінскага «Дынама», але за асноўную каманду правёў толькі 10 матчаў. У 2005 годзе перайшоў у ждановіцкую «Дарыду», у складзе якой трывала гуляў у аснове на працягу чатырох гадоў.

Па заканчэнні сезону 2008 «Дарыда» спаніла існаванне, і Антон апынуўся ў складзе «Гомеля». Аднак замацавацца ў складзе гомельскага клуба не здолеў. Па выніках сезону 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай ліге, і Рабцаў пакінуў клуб.

Першую палову сезону 2010 правёў у першалігавым «Рудзенску», а потым стаў іграком жодзінскага «Тарпеда». У 2010—2011 гадах трывала гуляў у аснове жодзінцаў, а ў сезоне 2012 стаў радзей з’яўляцца на полі.

У студзені 2013 года разам з Яўгенам Лашанковым перайшоў з «Тарпеда-БелАЗ» у «Слуцк». Дапамог слуцкаму клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным цэнтральным абаронцам «цукровых» у Вышэйшай лізе, аднак у кастрычніку 2014 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канчатак сезону.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3]. Аднак неўзабаве стала вядома, што з-за траўмы Антон вымушаны будзе прапусціць сезон 2015[4]. У выніку, у лютым 2015 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5] і завяршыў кар’еру.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д3 Дынама-2 Сцяг Беларусі 24 0
2002 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 6 0
2003 (1) дубль Дынама Сцяг Беларусі 6 0
2003 (2) Д2 Дынама-Юні Сцяг Беларусі 11 0
2004 (1) Д2 Дынама-Юні Сцяг Беларусі 18 0
2004 (2) Д1 Дынама Сцяг Беларусі 4 0
2005 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 24 0
2006 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 25 0
2007 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 20 0
2008 Д1 Дарыда Сцяг Беларусі 21 1
2009 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 10 0
2010 (1) Д2 Рудзенск Сцяг Беларусі 14 0
2010 (2) Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 12 0
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 27 0
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 16 0
2013 Д2 Слуцк Сцяг Беларусі 29 0
2014 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 25 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]