Антон Шэдлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Шэдлер
польск.: Antoni Schedler лац.: Antonius Schedler
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1742
Месца нараджэння: Лінц
Дата смерці: 6 верасня 1794
Месца смерці: Полацк

Антон Шэдлер (польск.: Antoni Schedler лац.: Antonius Schedler; 24 чэрвеня 1742, Лінц6 верасня 1794, Полацк[1]) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 28 кастрычніка 1760 г. у Трэнчыне. Вывучаў тэалогію ў Грацы (1766–1770). Прапаведнік эрцгерцагіні Аўстрыйскай Марыі Ганны (сястры Іосіфа ІІ Габсбурга) у Клагенфурце[1].

У 1785 г. пераехаў на Беларусь[1][2]. Прафесар нямецкай мовы (1785–1786, 1788–1794), памочнік магістра навіцыяту (1787–1790) і прэфект бібліятэкі (1791–1794) у Полацкім езуіцкім калегіуме[3]. Выступаў з казаннямі для нямецкамоўных вернікаў у полацкім касцёле Св. Стэфана[4].

Пераклаў з нямецкай мовы на лаціну, адаптаваў да навучальных патрэб і выдаў (верагодна, у 2-х частках) працу Ёзэфа Пергмаера (Joseph Pergmayer) Collectio meditationum pro octiduana recollectione in exerciti. Sancti P. N. Ignatii. Ad usum scholasticorum Soc. Jesu. (Полацк, 1793 (2-е выданне выйшла без пазначэння году ў час існавання Полацкай езуіцкай акадэміі) і 1794)[5][6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – C. 134.
  3. Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
  4. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – s. 332.
  5. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – s. 366.
  6. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – C. 40, 43, 180–181.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – 204 с.
  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
  • Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – 501 s.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.