Антуан Жорж Табет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антуан Жорж Табет
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1907(1907-06-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1964(1964-05-16) (56 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Уплыў Агюст Перэ
Узнагароды
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»

Антуан Жорж Та́бе́т[1] (13 чэрвеня 1907 — 16 мая 1964) — ліванскі архітэктар, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бхамдун (Ліван) у сям’і вясковага каваля. У 1927 годзе скончыў Вышэйшую інжынерную школу ў Бейруце. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Парыжы ў Агюста Перэ[1][2]. У маі 1939 года прымаў удзел у арганізацыі ў Бейруце Антыфашысцкага кангрэса, на якім была ўтворана Ліга барацьбы з фашызмам і нацызмам[2]. Адзін з заснавальнікаў (1941[2]), выдавец і рэдактар часопіса «Ат-Тарык» («Шлях»). На працягу шэрагу гадоў (1946—1948[2]) А. Ж. Табет быў старшынёй Ліванскага таварыства сяброў СССР. З 1949 года старшыня Ліванскага нацыянальнага савета міру, з 1950 года член Прэзідыума Сусветнага савета міру. Першы прэзідэнт і да канца жыцця віцэ-прэзідэнт Таварыства інжынераў і архітэктараў Лівана.

У 1961 годзе ўзнагароджаны Міжнароднай Ленінскай прэміяй «За ўмацаванне міру паміж народамі».

Памёр Антуан Жорж Табет 16 мая 1964 года ў Маскве[2].

Архітэктурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Палац Бейт-эд-Дзін пасля рэканструкцыі

У сваіх пабудовах А. Ж. Табет зыходзіў з прынцыпаў сучаснай еўрапейскай архітэктуры, ажыццяўляў іх з улікам ліванскіх кліматычных умоў. Сярод яго прац:

  • гатэль «Усходні Палац» у Дамаску, Сірыя, 1932;
  • фабрыка піва ў Ждэйдзе, Бейрут, 1934;
  • «Каледж мудрасці» ў Бейруце, 1938;
  • вялікі шматкватэрны дом у Бейруце, 1949;
  • група жылых дамоў у раёне Хазміі ў Бейруце, 1960.

Прымаў удзел у рэканструкцыі палаца Бейт-эд-Дзін.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Та́бе́т Антуан Жорж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 366. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Та́бет Антуан Жорж (Табит Антун) // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 160. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Та́бет Антуан Жорж (Табит Антун) // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 274. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]