Антуан Фюрэцьер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антуан Фюрэцьер
фр.: Antoine Furetière
Antoine Furetière.png
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 28 снежня 1619(1619-12-28)
Месца нараджэння: Парыж, Францыя
Дата смерці: 14 мая 1688(1688-05-14) (68 гадоў)
Месца смерці: Парыж, Францыя
Грамадзянства:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: лексікограф, мовазнавец, пісьменнік, паэт, раманіст
Мова твораў: французская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы


Антуан Фюрэцьер (фр.: Antoine Furetière; 28 снежня 1619, Парыж - 14 мая 1688, Парыж) — французскі пісьменнік і лексікограф XVII стагоддзя.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фюрэцьер быў родам з небагатай буржуазнай сям'і. Вучыўся юрыспрудэнцыі, выдатна асвоіў антычную культуру. У 1645 атрымаў пасаду адваката і эканома парыжскага абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ. Затым стаў клірыкам, прызначаны настаяцелем абацтва Шалівуа (паблізу Буржа). У 1653 г. апублікаваў вершаваны палемічны трактат «Падарожжа Меркурыя» (Le Voyage de Mercure), у 1655 г. - зборнік «Розных вершаў» (Poesies diverses), дзе дамінаваў жанр сатыры. Цікавым дакументам літаратурнай барацьбы XVII стагоддзя з'яўляецца «алегарычная аповесць, або Гісторыя нядаўніх смут ў каралеўстве красамоўства» (Nouvelle allégorique, ou Histoire des derniers troubles arrivés au Royaume d'éloquence, 1658).

У 1662 абраны членам Французскай Акадэміі (крэсла № 31); ў 1684 г. пачалася яго шматгадовая барацьба з Акадэміяй вакол праекту Слоўніка французскай мовы. Фюрэцьер вырашыў самастойна выпусціць такі слоўнік, хоць у 1674 Акадэмія атрымала на яго прывілей. Абвінавачаны ў плагіяце, Фюрэцьер ў 1685 г. быў выключаны з Акадэміі. Складзены ім «Усеагульны слоўнік, які змяшчае ўсе словы французскай мовы, як старадаўнія, так і новыя» (Dictionnaire universel contenant tous les mots françois, tant vieux que modernes) выйшаў толькі пасмяротна, у 1690 годзе.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gégou F. Antoine Furetière, abbé de Chalivoy, ou la chute d’un immortel. — P.: 1962.
  • Vialet M. Triomphe de l’iconoclaste. Le Roman bourgeois et les lois de la cohérence romanesque. — P.: 1989.
  • Rey A. Antoine Furetière. Un précurseur des Lumières sous Louis XIV. — P.: 2006. ISBN 978-2-213-63025-0.

Электронныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]