Антырызіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разварот «Антырызіса»

«Антырызіс» («Антирризис, альбо Апология против Христофора Филалета») — ананімны твор палемічнай літаратуры. Напісаны ў адказ на твор Хрыстафора Філалета (М. Бранеўскага) «Апакрысіс». Мяркуецца, што аўтар «Антырызіса» — Іпацій Пацей, якому дапамагаў П. Аркудзій. Кніга выдадзена ў друкарні Мамонічаў у Вільні не раней за 22 сакавіка 1599 года на старабеларускай мове, у 1600 — у друкарні Ланчыцкага на польскай мове.

Аб’ёмны твор, дзе падрабязна разглядаецца гісторыя заключэння уній паміж каталіцкай і праваслаўнай цэркавамі ў XVXVI стст., цытуецца шмат гістарычных дакументаў, твораў айцоў царквы, лацінскіх і грэчаскіх аўтараў. Прыводзяцца лісты Клірыка Астрожскага 1593, Пацея 1595, інструкцыя Лушкоўскаму на Тарунскі сінод, лісты Жыгімонта III, царкоўныя прывілеі Уладзіслава III 1443, Аляксандра 1504, Жыгімонта I 1543, ліст Пацея да Астрожскага з просьбай дапамагчы справе уніі 1598, адказ на яго Клірыка Астрожскага і водпаведзь Пацея. Твор пабудаваны як дыялог: спачатку прыводзіцца цытата з кнігі «Апакрысіс», азагалоўленая «Філалет», потым даецца на яе водпаведзь, азагалоўленая «Отказ».

Аўтары «Антырызіса» абвінавачваюць «Апакрысіс» у нападках на рымскага папу, падрыў дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай, у прэтэнзіях простых людзей на права судзіць духоўных іерархаў, у бязбожнасці і ерасі. Аўтары «Антырызіса» прадэманстравалі добрае веданне царкоўнай і свецкай літаратуры, уменне весці палеміку на навукова-лагічным і бытавым узроўні.

Публікацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Русская историческая библиотека. Санкт-Петербург, 1903. Т. 19. С. 477—1122.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]