Хрыстафор Філалет
Хрыстафор Філалет | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1564 ці 1565 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1624[1][2] |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрыстафор Філалет, лац.: Christophor Philaleth, польск.: Chrystofor Filalet, Krzysztof Broński[3] (1564/1565—1624[4]) — пісьменнік-палеміст з Валыні, выхаванец астрожскай школы, філосаф. Вядомы як аўтар палемічнага твора «Апокрысіс» (1597), накіраванага супраць Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года й папскай улады.
Існуе гіпотэза, што пад псеўданімам Філалет (грэч. φιλαλήτος) пісаў Марцін Бранеўскі, перакручана Хрыстафор (Кшыштаф) Бронскі, польск.: Krzysztof Broński — вядомы польскі пісьменнік і храніст, паплечнік князя К. Астрожскага, сын Пракопа Бранеўскага, аднаго з дзеячаў Чэшскіх братоў у Вялікапольшчы («паляк-пратэстант пад маскай праваслаўнага русіна[5]»).
На працягу многіх гадоў жыцця аўтар «Апокрысіса» актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, выступаў на соймах. У 1599 годзе пры яго пасярэдніцтве адбыўся з’езд праваслаўных і пратэстантаў.
Апокрысіс
[правіць | правіць зыходнік]Поўная назва твору: ΑΠΟΚΡΙΣΙΣ, abo odpowiedź na xiążki o Synodzie Brzeskim imieniem ludzi starożytney religiey Greckiey, przez Christophora Philaletha w porywczą dana. Праца «Апокрысіс» выйшла 1597 годзе, спачатку на польскай мове ў Вільні ў арыянскай друкарні А. Радзецкага, а ў 1598 годзе — на старабеларускай.
Аўтар твору падкрэслівае, што унія прывяла не да згоды, а да далейшага абвастрэння супольных супярэчнасцей у Рэчы Паспалітай, да ганенняў супраць рускага (украінскага) і беларускага народаў. Што ж да свецкіх парадкаў Рэчы Паспалітай, палітыкі Жыгімонта III, магнатаў і шляхты, Ф. быў вельмі асцярожны. Адначасова ён нагадвае, што пры далейшых уцісках можа яшчэ шырэй, як за часам С. Налівайкі, разліцца народныя паўстанні.
Хрыстафор Філалет які вылучае ідэю абмежаванай манархіі і лічыць, што адносіны паміж манархам і народам павінны грунтавацца на законах і добраахвотным згодзе. Рашуча выступаючы супраць сацыяльнага і рэлігійнага прыгнёту ўкраінскага і беларускага народа польскімі магнатамі, Хрыстафор Філалет адстойвае сацыяльныя свабоды і, у прыватнасці, свабоду сумлення. На яго думку, улада манарха зусім не тычыцца душы, улада манарха не абсалютная, і адносна «цела» чалавека, г.зн. у зямных свецкіх грамадска-дзяржаўных справах, манарх не мае права чыніць волю, беззаконне над народам, адносіны паміж манархам і народам будуюцца на законах і добраахвотнай згоды. Вядома, сацыяльна-палітычныя погляды Хрыстафора Філалета ўтрымліваюць ідэю грамадскага дагавора і натуральных правоў, абмежавання ўлады манарха законам.
У сваім вершы «Книжка до минаючих мовит», змешчаным у палемічным трактаце, ён звяртаецца да чытача вуснамі самой кнігі, якая «Ответ к римляном православных содержаще», і дакарае праціўнікаў каталіцызму за маўчанне: «Иже егда прежде веру целу имяще // И неуничиженны отец преданиа, // Все бяху тогда желающе молчаниа»[4].
Іван Франко лічыў «Апокрысіс» значнай з’явай у даўняй украінскай літаратуры.
Зноскі
- ↑ Marcin Broniowski // Czech National Authority Database
- ↑ Marcin Broniowski // opac.vatlib.it
- ↑ Pseudonimy i kryptonimy polskie.
- ↑ а б Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 22—23. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
- ↑ Ігор Шевченко. Україна між Сходом і Заходом. Нарис 10. Архівавана 3 чэрвеня 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 2005. — С. 340.
- Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях.- Луцьк: Вежа, 2000.
- Гуліцкая Т. «Апокрысіс» (1597) Хрыстафора Філалета: стылёва-жанравая спецыфіка палемічнага твopa // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск: БДУ. — 2001. — № 3. — С. 40-44.
- Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Ёрк: Молоде життя, 1954—1989.
- Хрыстафор Філалет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т.6. — Кн.2. — Мн., 2003. — С. 86.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Хрыстафор Філалет у Вікікрыніцах | |
Хрыстафор Філалет на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся ў 1564 годзе
- Нарадзіліся ў 1565 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
- Памерлі ў 1624 годзе
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Філосафы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
- Пісьменнікі Украіны
- Літаратары-палемісты Рэчы Паспалітай
- Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага