Перайсці да зместу

Апанас Паўлавіч Палітыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апанас Паўлавіч Палітыка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 лютага 1935(1935-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2024(2024-11-20)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Апанас (Панас) Паўлавіч Палітыка (5 лютага 1935, в. Бродак, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі празаік, паэт. Псеўданімы Панасенка А., Піскун П., Панас А[3].

Нарадзіўся 5 лютага 1935 года ў вёсцы Бродак Крычаўскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1949 годзе скончыў 5 класаў Паланіцкай сямігодкі. Працягваць вучобу далей не меў магчымасці — у сям’і было 9 дзяцей, таму паехаў у Кіеў, паступіў у рамеснае вучылішча. У 1959—1960 гг. працаваў на Крычаўскім птушкакамбінаце, а з 1967 г., пасля заканчэння інстытута, — старшым выхавацелем школы-інтэрната ў Крычаве[3].

З 1969 г. загадваў сельскагаспадарчым аддзелам Крычаўскай раённай газеты «Ленінскі кліч». У 1975 г. стаў карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчання, потым загадчыкам аддзела інфармацыі і радыёвяшчання раённай газеты[3].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года[3]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[4].

Літаратурную працу пачаў у 1960 г. з вершаў на рускай мове. Першы верш апублікаваў у газеце «Магілёўская праўда». Празаічныя творы пісьменніка — апавяданні, аповесці — адметныя грунтоўным веданнем жыцця, цёплым гумарам, вострай сацыяльнай накіраванасцю, непрымірымымі адносінамі да негатыўных з’яў, якія перашкаджаюць нам жыць[3].

Першы зборнік твораў Апанаса Палітыкі выйшаў у 1976 г. пад назвай «І ў хвост, і ў грыву». Аўтар кніг «Маўчанне навыперадкі», «Свой хлопец», «Праверка». У зборніку апавяданняў «Праверка» аўтар даследуе многія «язвы» нашага жыцця. Вядомы сваімі сатырычнымі творамі. Жыццё пісьменніка звязана з малой радзімай — Крычаўскай зямлёй, дзе жыве ён і сёння[3].

  • «Маўчанне навыперадкі» (Мінск, (1980)
  • «Свой хлопец» (Мінск, 1985)
  • «Праверка» (Мінск, 1990)

Зноскі

  1. Саюз пісьменнікаў Беларусі — 2005.
  2. 20 лістапада на 90-м годзе жыцця памёр член Саюза пісьменнікаў Беларусі Апанас Палітыка // (unspecified title)
  3. а б в г д е Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 6 студзеня 2024.
  4. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.