Альберт II (карная аперацыя)
Аперацыя «Альберт II» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 11 лістапада 1942 | ||
Месца | Пухавіцкі, Беларуская ССР | ||
Прычына | дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аперацыя «Альберт II» (ням.: Operation «Albert II») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі супраць 2-й Мінскай партызанскай брыгады ў Пухавіцкім раёне Беларускай ССР 11 лістапада 1942 г.
Праводзілася сіламі, якія ўдзельнічалі ў аперацыі «Альберт I», 14-га нямецкага паліцэйскага палка СС, 2 ахоўных батальёнаў, некалькіх танкавых рот, артылерыйскіх дывізіёнаў і спецыяльных падраздзяленняў пад камандаваннем обергрупенфюрэра СС Э. фон дэм Бах-Зялеўскага.
Савецкія партызаны сустрэлі праціўніка на загадзя занятай лініі абароны ўздоўж левага берага р. Пціч, каля вёсак Ліпск, Гарэлец, Пясчанка. Аднак нямецкім сілам удалося фарсіраваць р. Пціч ніжэй па цячэнні і выйсці ў тыл партызанам каля в. Пясчанка. Але ў фланг нямецкім падраздзяленням ударылі партызанскія атрады імя Суворава і Кутузава, пасля чаго немцы былі вымушаны спешна перайсці да абароны ў чаканні падмацавання. Удзень партызаны ўтрымлівалі занятыя імі пазіцыі, увечары адарваліся ад праціўніка і выйшлі ў Асіповіцкі лес. Партызаны брыгад імя Варашылава і 2-й Мінскай знішчылі нямецкія танк, роту, больш за 10 аўтамашын, забілі і паранілі каля 40 чал.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 36. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.