Арлінд Аеты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арлінд Аеты
SwitzerlandU21 04 Arlind Ajeti 130606 Sve-Sch 3-2 183733 6601.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 верасня 1993(1993-09-25)[1][2][3] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Albania.svg Албанія
Flag of Switzerland.svg Швейцарыя
Рост 184 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Пардэнонэ
Маладзёжныя клубы
2002—2004 Швейцарыя Канкордыя (Базель)
2004—2010 Швейцарыя Базель
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Швейцарыя Базель 27 (1)
2015—2016 Італія Фразінонэ 16 (1)
2016—2018 Італія Тарына 4 (1)
2017—2018   Італія Кратонэ 21 (0)
2018—2019 Швейцарыя Грасхопер 16 (2)
2020 Данія Вайле 8 (0)
2020—2021 Італія Рэджана 24 (2)
2021—2022 Італія Падова 22 (1)
2022— Італія Пардэнонэ
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Швейцарыя Швейцарыя (да 17) 7 (0)
2010 Швейцарыя Швейцарыя (да 18) 3 (0)
2010—2011 Швейцарыя Швейцарыя (да 19) 12 (1)
2011—2013 Швейцарыя Швейцарыя (да 20) 2 (1)
2013—2014 Швейцарыя Швейцарыя (да 21) 12 (1)
2014— Албанія Албанія 21 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арлінд Аеты (алб.: Arlind Ajeti; нар. 25 верасня 1993, Базель) — швейцарскі і албанскі футбаліст, абаронца італьянскага клуба «Пардэнонэ» і нацыянальнай зборнай Албаніі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і вырас у Базелі, у 2010 годзе падпісаў прафесійны кантракт з аднайменным клубам. З «Базелем» стаў чатырохразовым чэмпіёнам Швейцарыі, адзін раз выйграў Кубак. У лістападзе 2015 года перайшоў у італьянскі клуб «Фразінонэ»[4]. Дэбютаваўшы 6 студзеня 2016 года ў гульні з «Сасуола», забіў адзін мяч у свае і адзін — у чужыя вароты[5].

У ліпені 2016 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Тарына», аднак у складзе з’яўляўся рэдка. Сезон 2017/18 правёў у арэндзе ў «Кратонэ», пасля вяртання ў жніўні 2018 года пакінуў «Тарына».

У верасні 2018 года стаў іграком швейцарскага «Грасхопера», пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19. У лютым 2020 года далучыўся да дацкага клуба «Вайле», дзе гуляў да чэрвеня. З 2020 года выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Італіі за «Рэджану», «Падову» і «Пардэнонэ».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Хоць выступаў за розныя юнацкія і маладзёжную зборную Швейцарыі[6], вырашыў гуляць за зборную Албаніі. Дэбютаваў у камандзе 14 лістапада 2014 года, выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне матча супраць зборнай Францыі (1: 1)[7]. Трапіў у заяўку зборнай Албаніі на чэмпіянат Еўропы 2016 года[8].

Зноскі

  1. Arlind Ajeti // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arlind Ajeti // FBref.com
  3. Arlind Ajeti // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. / Arlind Ajeti al Frosinone Архівавана 4 сакавіка 2016. — Frosinone Calcio, 24 лістапада 2015 года. (італ.)
  5. Sassuolo Calcio-Frosinone Calcio 2:2 (Serie A 2015/2016, 18. Spieltag) — weltfussball.de (ням.)
  6. / Arlind Ajeti-Länderspiele — weltfussball.de (ням.)
  7. [http://eu-football.info/_match.php?id=1619 France and Albania national football teams played to a 1: 1 draw, 14 November 2014 — National football teams of Europe, international matches history (англ.)
  8. Пахомов А. Еўра-2016. Зборная Албаніі — Футбол на Кулічках, 7 чэрвеня 2016 года.