ФК Тарына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тарына
Лагатып
Поўная назва Torino Football Club SpA
Заснаваны 1906
Горад Турын, Італія
Стадыён Стадыа Алімпіка
Умяшчальнасць: 27 958
Уладальнік Урбана Кайра[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2020/21 17 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Тарына» (італ.: Torino) — італьянскі футбольны клуб з горада Турын. Заснаваны ў 1906 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі і пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб правёў большую частку сваёй гісторыі ў элітным дывізіёне італьянскага футбола. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляюцца бардовы і белы.

Апошняе чэмпіёнства клуба датавана сезонам 1975/76. Найвышэйшым поспехам клуба на еўрапейскай арэне лічыцца другое месца ў Кубку УЕФА сезона 1991/92. Гістарычна склалася так, што «Тарына» ўваходзіць у лік пяці самых паспяховых клубаў у італьянскім футболе ў плане перамог у чэмпіянаце. У 2005 годзе клуб быў перазаснаваны.

З сезона 2012/13 клуб гуляе ў Серыі A.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Тарына» быў заснаваны 3 снежня 1906 года пасля сустрэчы ў бвеласіпедным камбінаце Фойгт недалёка ад цэнтру Турына. Асноўнымі ігракамі клуба адразу сталі некалькі ігракоў «Ювентуса» на чале з Альфрэда Дзікам, які пакінуў «Ювентус» пасля таго, як клуб выказаў жаданне з’ехаць з Турына[1]. Акрамя Альфрэда Дзіка, іншымі заснавальнікамі клуба з’яўляюцца швейцарскі бізнесмен Ганс Шонбрад, які стаў першым старшынёй, і Віторыа Поца, які пазней стаў галоўным трэнерам зборнай Італіі[2]. Першай пляцоўкай клуба стаў стадыён Веладрома Умберта I. Клуб папоўнілі такасама некаторыя ігракі з іншых клубаў, у тым ліку з клуба «Тарэнезэ», які стаў у выніку быў распушчаны[3]. Той факт, што раскол у «Ювентусе» і стварэнне «Тарына» не былі сяброўскім працэсам, назіраўся ўздым мясцовага супрацьстаяння, якое стала вядома як Дэрбі дэла Моле[4].

«Тарына» прыняў удзел у першым у свеце міжнародным турніры, Torneo Internazionale Stampa Sportiva, у 1908 годзе, якое было арганізавана ў Турыне, дзякуючы італьянскаму часопісу La Stampa Sportiva. «Тарына» атрымаў паражэнне ў фінале ад швейцарскага клуба «Сервет» з лікам 3:1[5]. У 1909 годзе клуб удзельнічаў у міжнародным турніры на прызы сэра Томаса Ліптана пад назвай «Тарына XI», цікава што склад клуба быў складзены не толькі са сваіх ігракоў, але і з ігракоў свайго суперніка «Ювентуса», але клуб не здолеў дайсці да фіналу[6].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2021 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Албанія Бр Этрыт Берыша 1989
3 Бразілія Аб Брэмір 1997
5 Італія Аб Арманда Іца 1992
7 Італія Нап Сімонэ Дзадза 1991
8 Італія ПА Даніэле Баселі 1992
9 Італія Нап Андрэа Белоці Капітан каманды 1993
10 Сербія ПА Саша Лукіч 1996
11 Харватыя Нап Марка П’яца 1995
13 Швейцарыя Аб Рыкарда Радрыгес 1992
15 Аргенціна Аб Крысціян Ансальдзі 1986
17 Кот-д’Івуар Аб Вільфрыд Сінго 2000
18 Сербія ПА Дэніс Стойкавіч 2002
19 Парагвай Нап Антоніа Санабрыя 1996
23 Італія Нап Нікола Раўці 2000
24 Італія Нап Сімонэ Вердзі 1992
26 Кот-д’Івуар Аб Кофі Джыджы 1992
Пазіцыя Імя Год нараджэння
27 Рэспубліка Косава Аб Мергім Вайвода 1995
32 Сербія Бр Ваня Мілінкавіч-Савіч 1997
34 Нігерыя Аб Ола Айна 1996
38 Італія ПА Раланда Мандрагора 1997
70 Данія ПА Магнус Вармінг 2000
77 Польшча ПА Караль Лінеці 1995
88 Венесуэла ПА Томас Рынкон 1988
89 Італія Бр Лука Гемела 2000
95 Італія Аб Крысціян Чэлезія 2002
99 Італія Аб Алесандра Буанджорна 1999
Харватыя ПА Ёсіп Брэкала 1998
Чэхія Аб Давід Зіма 2000
Францыя ПА Ібрахім Карамако 2001
Італія ПА Тамаза Пабега 1999
Бельгія ПА Дэніс Прат 1994

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]