Лорык Цана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Лорык Цана
Olympique de Marseille - Association de la Jeunesse auxerroise 2007 2008 Lorik Cana.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 27 ліпеня 1983(1983-07-27)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Албаніі Албанія
Сцяг Францыі Францыя
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2005 Сцяг Францыі ПСЖ 69 (2)
2005 — 2009 Сцяг Францыі Алімпік (Марсель) 122 (6)
2009 — 2010 Сцяг Англіі Сандэрленд 31 (0)
2010 — 2011 Сцяг Турцыі Галатасарай 24 (1)
2011 — 2015 Сцяг Італіі Лацыа 82 (4)
2015 — 2016 Сцяг Францыі Нант 21 (0)
Нацыянальная зборная**
2003 — 2016 Сцяг Албаніі Албанія 93 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 верасня 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 верасня 2016.

Ло́рык Ца́на (алб.: Lorik Cana; нар. 27 ліпеня 1983, Прышціна, СФРЮ) — былы албанскі футбаліст, абаронца ці паўабаронца абарочнага плану, ігрок нацыянальнай зборнай Албаніі (2003—2016).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец юнацкіх каманд «Лазана» і «Пары Сен-Жэрмен».

У дарослым футболе дэбютаваў у 2002 годзе выступамі за «Пары Сен-Жэрмен», у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 69 матчах чэмпіянату. Большую частку часу, праведзенага ў складзе французскага клуба, быў асноўным іграком каманды. У 2005 годзе перайшоў у клуб «Алімпік» з горада Марсель у паўднёвым рэгіёне Францыі. З 2009 па 2011 гады выступаў за «Сандэрленд» і «Галатасарай». 3 ліпеня 2011 года Цана падпісаў кантракт з італьянскім «Лацыа», стаўшы пятым іграком, які прыяднаўся да клуба падчас летняга перапынку паміж сезонамі.

31 жніўня 2015 года, пасля чатырох гадоў у Італіі, Цана вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Нантам», аднак ужо ў жніўні 2016 года пакінуў клуб і пазней абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Албаніі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Лацыа»:

Зноскі

  1. Lorik Cana // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]