Армія заваёвы
Армія заваёвы | |
---|---|
араб. جيش الفتح | |
![]() | |
Ідэалогія | Ісламізм салафiцкага толку[1] |
Этнічная прыналежнасць | пераважна арабы |
Штаб-кватэра | г. Ідліб |
Актыўная ў | Сірыя |
Сфарміравана | 24 сакавіка 2015 |
Саюзнікі |
![]() |
Праціўнікі |
![]() |
Колькасць членаў | больш за 10000 (у Ідлібе)[3] |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Армія заваёвы (араб. جيش الفتح, Джэйш аль-Фатх) — кааліцыя баявых фракцый, якія супрацьстаяць ураду Сірыі ў грамадзянскай вайне. Дзейнічае, у асноўным, у галіне Ідліб: некаторыя групы дзейнічаюць таксама ў галінах Хама і Латакія. Утворана 24 сакавіка 2015 года. 28 сакавіка 2015 года Армія заваёвы заняла г. Ідліб — цэнтр аднайменнай адміністрацыйнай вобласці (гл. Бітва за Ідліб)[4]. У наступныя месяцы Армія ішла ў авангардзе наступу ў паўночна-заходняй Сірыі, у выніку якога ўрадавыя войскі былі выцесненыя з правінцыі Ідліб[5]. Пасля гэтага поспеху падраздзялення Арміі заваёвы сталі ўзнікаць і ў іншых раёнах Сірыі.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Найбуйнейшай фракцыяй у складзе Арміі заваёвы з’яўляецца ісламісцкая групоўка Ахрар аш-Шам[6] Сярод іншых груповак, якія ўваходзяць у «Армію заваёвы», сірыйскае аддзяленне Аль-Каіды Фронт аль-Нусра[7], Джэйш-аль-Мухаджырын валь-Ансар і групоўкі, складзеныя з членаў сірыйскага аддзялення «братоў-мусульман», таксама ў склад Арміі уваходзяць больш памяркоўныя групы[8]. Па дадзеных выдання «Al-Ahram Weekly», «Джэбхат-ан-Нусра і Ахрар аш-Шам складаюць 90 адсоткаў групоўкі. Саудаўцы і катарцы на 40 адсоткаў забяспечваюць яе фінансаванне»[9]. Да зімы 2015 года армія заваёвы панесла значныя страты ў ходзе асенне-зімовага наступлення САР і авіяўдараў ВКС РФ і пачала распадацца. Ад яе аддзяліліся як найбольш радыкальныя члены, якія выступалі за саюз з IДIЛ, так і баевікі, верныя сірыйскаму аддзяленню «братоў-мусульман»[10][11]. Аднак у маі 2016 года групоўка рэарганізавалася і аднавіла колькасць за кошт уключэння ў яе шэрагі баевікоў ісламскага руху Усходняга Туркестана і вяртання «братоў-мусульман», што дазволіла ёй пачаць масіўнае наступ у правінцыі Алепа[12].
Тэрарыстычныя акцыi[правіць | правіць зыходнік]
Узброеная кааліцыя «Джэйш аль-Фатх» ўзяла на сябе адказнасць за забойства расiйскага пасла ў Турцыі Андрэя Карлава, якое адбылося 19 снежня 2016 года на адкрыцці фотавыставы ў Анкары[13].
Зноскі
- ↑ Who's involved in the rebels' Aleppo offensive? The cliff-notes , The New Arab (28 October 2016).
- ↑ Syrian rebels combat ISIS, Hezbollah in Qalamoun , ARA News (15 May 2015).
- ↑ The Syrian Rebellion Observatory , Facebook (29 March 2015). Праверана 4 April 2015.
- ↑ Qaeda, allies seize Syria's Idlib city in blow to regime , AFP (28 March 2015). Праверана 4 April 2015.
- ↑ Rifai, Ryan Syrian group claims control of Idlib province . Al Jazeera (6 чэрвеня 2015). Праверана 25 June 2015.
- ↑ Syrian rebels fight Syrian army near Assad heartland . Newsweek (30 красавіка 2015). — «As the biggest group in Army of Fatah, Ahrar al-Sham appears to hold the key to preventing infighting.» Праверана 1 May 2015.
- ↑ 'Army of Conquest' rebel alliance pressures Syria regime . Daily Mail (28 красавіка 2015). — «The coalition, whose formation was announced in March, comprises a range of mostly jihadist and Islamist groups, the most prominent being Al-Qaeda affiliate Al-Nusra Front and the powerful Islamist Ahrar al-Sham [...] Other important members include Faylaq al-Sham, a coalition of Muslim Brotherhood-linked battalions, and Jund al-Aqsa, a small jihadist group.» Праверана 2 May 2015.
- ↑ Kim Sengupta. Turkey and Saudi Arabia alarm the West by backing Islamist extremists the Americans had bombed in Syria (12 May 2015).
- ↑ Gulf allies and ‘Army of Conquest (28 May 2015). Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ Syrian rebel group says exits Islamist alliance to refocus fight .
- ↑ Al Qaeda front group claims success in key Syrian town .
- ↑ Jaysh al Fath coalition launches new offensive in Aleppo province | The Long War Journal
- ↑ СМИ сообщили об ответственности группировки "Джейш аль-Фатх" за убийство посла РФ(нявызн.) , Интерфакс (21 снежня 2016). Праверана 21 снежня 2016.