Бітва за Ідліб (2015)
| Бітва за Ідліб | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| | |||
| Дата | 24 — 28 сакавіка 2015 | ||
| Месца | Ідліб, Сірыя | ||
| Вынік | Перамога «Арміі заваёвы» | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
| Агульныя страты | |||
|
|||
У сакавіку 2015 года ў горадзе Ідліб пачаліся баявыя дзеянні паміж урадавай арміяй і атрадамі апазіцыйных груп розных ісламісцкіх арганізацый, аб’яднаных у т.зв. «Армію Заваёвы»[1][2][3]. Пасля пяці дзён баёў камандаванне сірыйскай арміі прыняло рашэнне адступіць з горада.
Сутыкненні
[правіць | правіць зыходнік]24 сакавіка баевікам удалося адбіць чатыры КПП, якія яны страцілі напярэдадні. Увесь дзень баі вяліся за ўезд ва ўсходнюю частку горада. Увечары, па паведамленнях уладаў, у Ідліб прыбыла 11-я бранятанкавая дывізія і правяла контратаку ў прамысловым раёне горада. Пры спробе напасці на блок-пост сірыйскай арміі быў ліквідаваны адзін з верхаводаў групоўкі «Ахрар аш-Шам» — Абу Джаміль Юсуф Кутуб. У гэты ж дзень загінуў і палявы камандзір мясцовага падраздзялення «Хезбалы» — Аль Хадж Вала[4].
Па паведамленнях апазіцыі, 36 салдат урадавай арміі былі пакараны смерцю за перадачу паўстанцам разведданых для наступлення. Да канца другога дня баёў баевікам удалося захапіць 17 кантрольна-прапускных пунктаў і армейскіх блок-пастоў[5].
Пасля пяці днёў баёў улады вырашылі пакінуць Ідліб апазіцыі. Падчас адступлення ўрадавых войскаў былі пакараны смерцю 15 зняволеных, якія знаходзіліся ў мясцовым аддзяленні разведкі[6][7].
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля завяршэння баёў Ідліб з насельніцтвам у 100 тысяч чалавек стаў другім горадам, пасля Ракі, які цалкам перайшоў пад кантроль апазіцыянераў[8].
Зноскі
- ↑ Полторы тысячи боевиков напали на сирийский город Идлиб. Российская газета (25 сакавіка 2015). Праверана 28 сакавіка 2015.
- ↑ Исламисты захватили сирийский город Идлиб. Газета.ру (28 сакавіка 2015). Праверана 28 сакавіка 2015.
- ↑ Qaeda, allies seize Syria's Idlib city in blow to regime. AFP. 28 March 2015. Праверана 4 April 2015.
- ↑ مقتل أول قائد ميداني لحزب الله في معركة تحرير مدينة إدلب(недаступная спасылка). Siraj Press. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2015. Праверана 2 жніўня 2016.
- ↑ Syrian Government Shells Kill 18 in South, Activists Say. ABC News. Праверана 26 March 2015.
- ↑ Al Qaida affiliate seizes major city in northern Syria. McClatchyDC.
- ↑ Syrian forces executed prisoners before fleeing Idlib: Monitor. Middle East Eye.
- ↑ Боевики-исламисты захватили крупный город Идлиб в Сирии. РИА Новости (28 сакавіка 2015). Праверана 2 ліпеня 2015.