Армія маджахедаў (Ірак)
Армія маджахедаў | |
---|---|
З'яўляецца часткай | Фронт джыхаду і рэформаў, Палітычны савет іракскага супраціву |
Ідэалогія | нацыяналізм, ісламізм |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам (сунізм) |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2004 |
Саюзнікі | Ісламская армія ў Іраку |
Праціўнікі | Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку, Узброеныя сілы Ірака, Ісламская дзяржава |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года |
Армія маджахедаў (араб. جيش المجاهدين, Джэйш аль-Муджахідзін) — ісламісцкая паўстанцкая групоўка суніцкага толку, якая дзейнічае на тэрыторыі Ірака. Была сфарміравана не раней 2004 года, ужо пасля ўварвання ў краіну войскаў міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША[1]. З’яўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі «Фронт джыхаду і рэформаў» і ўваходзіць у склад «Палітычнага савета іракскага супраціву».
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на тое, што члены «Армія маджахедаў» з’яўляюцца прыхільнікамі радыкальнага ісламізму, у ідэалогіі групоўкі паступова стаў назірацца нацыяналістычны ўхіл. Як мяркуецца, баевікі пераследуюць тыя ж мэты, што і іх саюзнікі з арганізацыі «Ісламская армія ў Іраку»[2]. Члены групоўкі заклікалі да ажыццяўлення тэрактаў на тэрыторыі Даніі і Нарвегіі[3], а таксама пагражалі паходам на Ватыкан[4][5].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Групоўка нясе адказнасць за шэраг нападаў, здзейсненых на прадстаўнікоў сіл міжнароднай кааліцыі. Заявы аб датычнасці да тэрактаў баевікі як правіла размяшчаюць на сваім сайце ў Інтэрнеце. У прыватнасці групоўка ўзяла на сябе адказнасць за два збітыя верталёты ў 2006 і 2007 гадах[6][7]. Аб кіраўніцтве групоўкі вядома няшмат. У шэрагах арганізацыі знаходзяцца як былыя прыхільнікі партыі Баас, так і радыкальныя ісламісты. Тым не менш, большасць палявых камандзіраў раней служылі ў садамаўскай арміі (хоць і не падзялялі ідэі баасізму), а пасля ўварвання амерыканскіх войскаў далучыліся да ісламістаў.
Зноскі
- ↑ Group Profile: Mujahideen Army Архівавана 30 студзеня 2008. MIPT Terrorism Knowledge Base
- ↑ State of the Sunni Insurgency in Iraq: August 2007 Архівавана 11 снежня 2007. NEFA Foundation, August 15, 2007
- ↑ Communiqué from the Mujahideen Army of Iraq Архівавана 11 мая 2008 года. GlobalTerrorAlert.com, January 30, 2006
- ↑ Mujahideen's Army threatens Pope with suicide attack Jerusalem Post, September 16, 2006
- ↑ "Vatikan verschärft Sicherheitsvorkehrungen" Архівавана 24 сакавіка 2012., Der Spiegel, 16 September 2006
- ↑ Mujahideen Army in Iraq Issues Video of Downing a Black Hawk in al-Niba'i(недаступная спасылка) SITE Institute, February 26, 2007
- ↑ The Mujahideen Army Issues a Video Depicting the Downing of an Apache Helicopter in al-Taramiya Архівавана 25 чэрвеня 2006 года. SITE Institute, January 16, 2006