Арол-вужаед
Арол-вужаед | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Дарослы арол-вужаед у Кіеўскім заапарку(руск.) бел. | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Circaetus gallicus Gmelin, 1788 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]()
Аранжавы: гнездаванне
Зялёны: аседлы Блакітны: зімой | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Арол-вужаед, або крачун, або змеяед, або змяіны арол (Circaetus gallicus або Circaetus ferox) — драпежная птушка з сямейства ястрабіныя (Accipitridae) атраду сокалападобныя (Falconiformes).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Агульная даўжыня — 67-72 см, размах крылаў 160—190 см, даўжыня крыла 52-60 см. Саміцы буйнейшыя за самцоў, але пафарбаваныя аднолькава з імі. Афарбоўка спінага боку птушкі — шэра-бурая, маладыя птушкі па афарбоўцы падобныя да дарослых[1][2].
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Засяляюць зону мяшаных лясоў і лесастэп. Гняздуюць у Паўночна-Заходняй Афрыцы, у Паўднёвай і збольшага ў Цэнтральнай Еўропе, на Каўказе (за выключэннем стэпавых Перадкаўказзя і Прыкаспія(руск.) бел.), у Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры, у паўночнай частцы Манголіі, на поўдні да Пакістана і Індыі.
Бiятопы ў паўночнай частцы арэала — вялiкiя па плошчы старыя i вiльготныя лясы паблiзу балот і лугоў. На поўдні — сонечныя, сухія, скалістыя і пясчаныя тэрыторыі з лясамі, лесапаркамi, сухімі кустамі (напрыклад, маквісам). У гарах — да 1600—2000 м. Узімку — падножжы гор, паўпустыні, саванны і нават сельскагаспадарчыя тэрыторыі.
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Адна з самых пужлівых і недаверлівых да чалавека птушак-драпежнікаў. Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя зiмуюць у паўночна-ўсходніх i цэнтральна-заходніх раёнах Афрыкі i ў Паўднёвай Азii (галоўным чынам на Індыйскім субкантыненце).
Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]
Арол-вужаед выкормлівае птушанят у асноўным змеямі, хоць дарослыя птушкі часта сілкуюцца і іншымі паўзунамі, земнаводнымі, дробнымі звярамі і палявымі птушкамі. Сценафагія(руск.) бел. рэзка звужае арэал гнездавання гэтага віду.
Гнездаванне[правіць | правіць зыходнік]
Арол-вужаед вельмі скрытны, асцярожны, маўклівы. Для гнездавання абірае аддаленыя ад чалавека ўчасткі лесу з палянамі і балотамі, зручнымі для палявання[3].
Гняздо высока на дрэвах, звычайна ў сярэдняй частцы кроны ў развiлцы галiн, на вышыні 3-7 м над зямлёй (у выключных выпадках да 25 м), толькі выпадкова на скалах або зямлі. Пабудавана з некалькiх слаёў плоска складзеных галiн, часта прасвечвае знiзу. Высцiлка адсутнiчае, але па краях гнязда ляжаць свежыя галiнкi розных памераў. Пабудаваныя гнёзды птушкі могуць выкарыстоўваць на працягу некалькіх гадоў. Часам займае гнёзды іншых птушак.
У кладцы звычайна адно белае яйка (у выключных выпадках да 2-х яек, але ў другім яйку эмбрыён заўсёды гіне, бо яго наседжванне спыняецца пасля з'яўлення птушаня з першага яйка). Наседжваюць яйкі каля 40 дзён абодва бацькі. На крыло птушаняты становяцца на 70-80-ы дзень жыцця.
Ахова[правіць | правіць зыходнік]
Ахоўваецца Канвенцыяй па міжнародным гандлі выміраючымі відамі дзікай фаўны і флоры (CITES) (Дадатак II), Бонскай (Дадатак II) і Бернскай (Дадатак II) канвенцыямі.
Як вельмі рэдкі, знікаючы від птушак, занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі[4], Расіі[5], Украіны і Балгарыі.
Ва Украіне ахоўваецца ў Палескім, Ровенскім, Крымскім прыродных запаведніках, Карпацкім біясферным запаведніку, Дзяснянска-Старагуцкім нацыянальным прыродным парку.
У культуры[правіць | правіць зыходнік]
У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]
Выява арла-вужаеда была выкарыстана на паштовых марках Грузіі і Таджыкістана. Пошта Азербайджана выпусціла паштовы блок.
Зноскі
- ↑ Птицы Казахстана — Обыкновенный змееяд (Circaetus gallicus) (руск.)
- ↑ Клуб исследователей русских пернатых хищников (руск.)
- ↑ Галушин, В. М. — Хищные птицы леса (М., 1990)
- ↑ Красная книга Беларуси(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Птицы Челябинской области, занесенные в Красную книгу РСФСР|Красная Книга Челябинской области Архівавана 23 студзеня 2007. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Змеяед // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Арол-вужаед // Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
- И. В. Карякин. Змееяд (Circaetus gallicus) // Пернатые хищники Уральского региона. Соколообразные (Falconiformes) и Совообразные (Strigiformes). Пермь: Центр полевых исследований Союза охраны животных Урала / Социально-экологический союз, 1998. — 483 с.
- Г. П. Дементьев. Змееяд (Circaetus gallicus) // Птицы Советского Союза, т.1. — М.: Сов. наука. 1951
- Галушин, В. М. — Хищные птицы леса (М., 1990)
- Домашевський С. В., Письменний К. А. Змієїд // Червона книга України. Тваринний світ / За ред. І. А. Акімова. — К., 2009. — С. 425. — ISBN 978-966-7059-0-7.
- Стригунов В. І. Змієїд // Червона книга України. Тваринний світ. — К., 1994.
- Зубаровський В. М.(руск.) бел. Фауна України. Т. 5. Птахи. Вип. 2. Хижі птахи. — К.: Наук. думка, 1977. — 322 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |