Арсен Рыгоравіч Булаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арсен Рыгоравіч Булаўка
Дата нараджэння 25 ліпеня 1911(1911-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1994(1994-07-15) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці Гідралогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук[d] (1973)
Альма-матар

Арсен Рыгоравіч Булаўка[1] (25 ліпеня 1911, в. Цітва, Пухавіцкі раён Мінскай вобл. — 15 ліпеня 1994) — вучоны ў галіне гідралогіі, доктар геаграфічных навук (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Цітва (зараз у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1933 года працаваў на гідралагічных станцыях на тэрыторыі БССР. У 1946—1954 гг. на пасадзе намесніка начальніка Упраўлення Гідраметэаслужбы БССР. З 1954 г. дырэктар Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі, з 1961 года ў Цэнтральным НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў у Мінску. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць працы па гідралогіі і воднаму балансу.

Сярод апублікаванага:

  • Влияние осушенных болот на элементы водного баланса рек Белорусского Полесья. — М., 1961.;
  • Водный баланс речных водосборов. — Л. 1961.;
  • Водные ресурсы и человек. — Мн., 1976.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

{{Scientist-stub}