Артур Мілер
Артур Мілер | |
---|---|
англ.: Arthur Miller | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Arthur Asher Miller |
Псеўданімы | Jonathan Lovelett |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1915[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 2005[2][3][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Isidore Miller[d][6] |
Маці | Augusta Barnett[d][6] |
Жонка | Мэрылін Манро, Інге Морат[d] і Mary Slattery[d] |
Дзеці | Рэбека Мілер[d] і Jane Ellen Miller[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург |
Кірунак | рэалізм |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
ibiblio.org/miller/ | |
![]() | |
![]() |
Артур Эшэр Мілер (анг. Arthur Asher Miller, 17 кастрычніка, 1915 — 10 лютага, 2005) — вядомы амерыканскі драматург 20-га стагоддзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя яго п’есы «Смерць каміваяджэра» (Death of a Salesman) і «Салемскія ведзьмы» (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагоддзя ў Амерыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям’я жыла ў дарагой кватэры на Манхэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амерыканскай дэпрэсіі.
Мілер скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у спецыяльнасці журналістыка. Пачаў пісаць п’есы яшчэ ва ўніверсітэце. У 1949 годзе за п’есу «Смерць каміваяджэра» атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п’есу «Салемскія ведзьмы», якая таксама набыла вялікую папулярнасць, у тым ліку на Брадвеі.
У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў яго другі шлюб). Развяліся яны ў 1961 годзе.
Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханні ў Кангрэс ЗША і абінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апеляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная — з яго знялі падазрэнні.
Памёр ва ўзросце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канектыкут, з прычыны спынення сэрца.
П’есы[правіць | правіць зыходнік]
- 1936 Honors at Dawn (Ушанаванне на золку)
- 1944 The Man Who Had All the Luck (Чалавек, які меў поўную ўдачу)
- 1947 All My Sons (Усе мае сыны)
- 1949 Death of a Salesman (Смерць каміваяджэра)
- 1953 The Crucible (Салемскія ведзьмы)
- 1955 A Memory of Two Mondays (Успамін пра два панядзелкі)
- 1955 A View from the Bridge (Від з моста)
- 1964 After the Fall (Пасля падзення)
- 1965 Incident at Vichy (Інцыдэнт у Вічы)
- 1968 The Price (Цана)
- 1972 The Creation of the World and Other Business (Стварэнне сьвету і іншыя справы)
- 1977 The Archbishop’s Ceiling (Столя ацыбіскупа)
- 1981 The American Clock (Амерыканскі гадзіннік)
- 1982 Elegy For a Lady (Элегія для лэдзі)
- 1982 Some Kind of Love Story (Нейкая любоўная гісторыя)
- 1986 Danger: Memory! (Небяспека: Памяць!)
- 1991 The Ride Down Mt. Morgan (Прагулка ўніз з гары Моргана)
- 1993 The Last Yankee (Апошні янкі)
- 1994 Broken Glass (Разбітае шкло)
- 1998 Mr. Peters' Connections (Сувязі містэра Пітэрса)
- 2004 Resurrection Blues (Журбота ўваскрасае)
- 2004 Finishing the Picture (Сканчваючы малюнак)
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Arthur Miller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Arthur Miller // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Миллер Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Arthur Miller // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Канектыкуце
- Пахаваныя ў Канектыкуце
- Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі
- Памерлі ад сардэчнай недастатковасці