Арцём Аляксандравіч Канцавы
Поўнае імя | Арцём Аляксандравіч Канцавы | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 жніўня 1999[1] (23 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 80 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Арцём Канцавы (нар. 26 жніўня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[3]. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 года ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У кастрычніку ў трох матчах забіў 4 галы — усе галы сваёй каманды.
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4].
У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў венгерскі клуб «Мезёкёвешд»[5]. У складзе каманды толькі зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных і ў чэмпіянаце не дэбютаваў, аднак згуляў у трох матчах Кубка Венгрыі.
У студзені 2020 года, пакінуўшы «Мезёкёвешд» па заканчэнні арэнды[6], падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2021 з 7 галамі стаў другім бамбардзірам «Руха» пасля Дзяніса Лапцева.
У снежні 2021 года перайшоў у остраўскі «Банік»[8]. Пакінуў клуб у маі 2022 года[9]. У ліпені 2022 года трэніраваўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і неўзабаве футбаліст падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца сезона 2022[10]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба.
У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[11] і неўзабаве стаў іграком барысаўскага БАТЭ[12].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).
2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | Д1 | Дняпро | ![]() |
2 | 0 |
2018 | Д1 | Дняпро | ![]() |
19 | 4 |
2019 (1) | Д1 | Дняпро | ![]() |
5 | 0 |
2019/20 (1) | Д1 | Мезёкёвешд | ![]() |
0 | 0 |
2020 | Д1 | Рух | ![]() |
25 | 5 |
2021 | Д1 | Рух | ![]() |
29 | 7 |
2021/22 (2) | Д1 | Банік | ![]() |
7 | 0 |
2022 (2) | Д1 | Дынама | ![]() |
17 | 3 |
Зноскі
- ↑ Artem Kontsevoj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2022/artem-koncevoj
- ↑ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром»
- ↑ Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде
- ↑ Артем Концевой стал одноклубником Александра Карницкого в венгерском "Мезёкёвешде"
- ↑ Аренда Артема Концевого в венгерский "Мезекевешд" закончилась
- ↑ Артем Концевой подписал трехлетний контракт с "Рухом"
- ↑ Артем Концевой продолжит карьеру в чешском "Банике"
- ↑ Концевому не продлили рабочую визу, форвард покинул "Баник"
- ↑ Артем Концевой стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо объявило о расставании с игроками (руск.) . football.by (2 снежня 2022). Праверана 5 снежня 2022.
- ↑ Гречихо и Концевой подписали контракты с БАТЭ (руск.) . football.by (5 снежня 2022). Праверана 5 снежня 2022.
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Мезёкёвешд
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Банік Острава
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК БАТЭ