Дзяніс Ігаравіч Лапцеў
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дзяніс Ігаравіч Лапцеў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 жніўня 1991[1][2][…] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 91 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 51 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяніс Лапцеў (нар. 1 жніўня 1991) — беларускі футбаліст, нападнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У першай палове сезона 2010 гуляў за калінкавіцкую «Вертыкаль», а з сярэдзіны 2010 года выступаў за мазырскую «Славію». У 2011 годзе трывала выхадзіў на замену, а ў сезоне 2012 страціў месца ў аснове.
2013
[правіць | правіць зыходнік]Сезон 2013, як і папярэдні, пачынаў на лаўцы запасных і звычайна толькі выхадзіў на замену ў канцы матча. Але пазней, пасля таго як у чэрвені каманду пакінуў асноўны нападнік Андрэй Шаракоў, стаў выступаць у стартавым складзе. Выдатна правёў летні перыяд чэмпіянату — «Славія» стала набіраць ачкі, а Дзяніс стаў галоўнай сілай мазыран і забіваў у кожным другім матчы. Пасля вяртання ў клуб Рамана Волкава стаў чаргавацца з ім на пазіцыі нападніка, і канец сезона правёў ужо не так упэўнена, а «Славія» выбыла ў Першую лігу. Тым не менш, Дзяніс з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба і адным з найлепшых у чэмпіянаце.
2014
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў Казахстане, праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[4] і кызылардзінскім «Кайсары»[5]. Аднак у выніку ў лютым 2014 года вярнуўся ў «Славію»[6], у складзе якой распачаў сезон 2014 у Першай лізе.
У складзе мазыран стаў асноўнай ударнай сілай. Дапамог «Славіі» вярнуцца ў Вышэйшую лігу, забіўшы за сезон 23 мячы і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі. У канцы сезона цікавасць да нападніка сталі праяўляць мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр»[7].
2015
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама», разам з асноўнай камандай якога адправіўся на збор у Турцыю[8]. Па выніках збору «Дынама» вырашыла не прапаноўваць кантракт нападніку. У выніку ў лютым 2015 года Лапцеў далучыўся да «Славіі» на зборы ў Пінску[9] і застаўся ў Мазыры на сезон 2015.
У складзе «Славіі» Дзяніс застаўся асноўным нападнікам і ў Вышэйшай лізе. Хутка ён стаў адзначацца галамі і неўзабаве ўзначаліў спіс бамбардзіраў чэмпіянату. У чэрвені цікавасць да Лапцева стаў праяўляць пермскі «Амкар»[10]. Аднак, Дзяніс адмовіўся праходзіць прагляд, і 30 чэрвеня стала вядома аб пераходзе нападніка ў склад клуба расійскай ФНЛ «Тосна»[11][12]. На наступны дзень «Славія» дала дазвол на трансфер, які мусіў адбыцца 5 ліпеня[13][14]. 4 ліпеня 2015 года Дзяніс правёў свой апошні матч за мазырскі клуб, калі «Славія» дома згуляла ўнічыю з гродзенскім «Нёманам» (0:0). Усяго за палову сезона 2015 згуляў 13 матчаў у Вышэйшай лізе і забіў 9 галоў.
5 ліпеня 2015 года, як і чакалася, было афіцыйна абвешчана аб падпісанні Лапцевым кантракта з «Тосна»[15]. Аднак, хутка замацавацца ў аснове новага клуба не здолеў, а ў жніўні атрымаў шасціматчавую дыскваліфікацыю за ўдзел у бойцы[16]. Пасля вяртання на поле 19 кастрычніка адзначыўся першым голам за «Тосна», якім дапамог перамагчы «Балтыку» (3:1).
2016
[правіць | правіць зыходнік]8 лютага 2016 года стала вядома аб вяртанні Лапцева ў «Славію» на правах арэнды[17]. За першую палову сезона 2016 забіў 3 галы ў 15 матчах. У ліпені 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Славію» і неўзабаве далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[18]. У другой палове сезона 2016 забіў за «Шахцёр» 6 галоў у чэмпіянаце і дапамог камандзе заваяваць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года быў выкуплены салігорцамі ў «Тосна»[19].
2017
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 2017 быў адным з асноўных нападнікаў салігарчан, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.
2018
[правіць | правіць зыходнік]У першай палове сезона 2018 часцей выхадзіў на замену, а са жніўня замацаваўся ў стартавым складзе «Шахцёра». 21 лістапада 2018 года ў матчы ў БАТЭ адзначыўся дублем, чым дапамог салігарчанам атрымаць буйную перамогу 3:0. З 14 галамі ва ўсіх турнірах другі год запар стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[20].
2019—2020
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[21]. Стаў асноўным нападнікам брэсцкага клуба, з 12 галамі ў сезоне 2019 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй стаць чэмпіёнам Беларусі. Заставаўся асноўным іграком і ў сезоне 2020, адзначыўся 11 галамі ў чэмпіянаце Беларусі.
2021
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[22]. Замацаваўся ў аснове каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выхадзіў на замену. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Руха» ў сезоне.
2022
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з брэсцкім клубам[23] і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка маскоўскага «Тарпеда»[24]. Па выніках сезона 2021/22 дапамог маскоўскаму клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, адзначыўшыся 5 галамі ў чэмпіянаце. У Прэм’ер-лізе стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.
2023
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2023 года быд адзаяўлены тарпедаўцамі і стаў шукаць новы клуб, хутка афіцыйна папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[25].
2024
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[26].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2015 года быў упершыню выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі замест траўмаванага Міхаіла Гардзейчука[27]. 7 чэрвеня дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне таварыскага матча з Расіяй (2:4).
У верасні 2017 года за парушэнне дысцыпліны быў адхілены ад зборнай Беларусі, але ўжо ў лістападзе таго ж года вернуты ў яе склад.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2016, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2019, 2020, 2024
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011
- Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (5): 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 (1) | Д3 | Вертыкаль | 15 | 6 | |
2010 (2) | Д2 | Славія | 10 | 1 | |
2011 | Д2 | Славія | 27 | 4 | |
2012 | Д1 | Славія | 5 | 1 | |
2013 | Д1 | Славія | 23 | 9 | |
2014 | Д2 | Славія | 28 | 23 | |
2015 (1) | Д1 | Славія | 13 | 9 | |
2015/16 (1) | Д2 | Тосна | 14 | 1 | |
2016 (1) | Д1 | Славія | 15 | 3 | |
2016 (2) | Д1 | Шахцёр | 14 | 6 | |
2017 | Д1 | Шахцёр | 29 | 10 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 26 | 12 | |
2019 | Д1 | Дынама | 29 | 12 | |
2020 | Д1 | Дынама | 26 | 11 | |
2021 | Д1 | Рух | 28 | 9 | |
2021/22 (2) | Д2 | Тарпеда | 13 | 5 | |
2022/23 (1) | Д1 | Тарпеда | 4 | 0 | |
2023 | Д1 | БАТЭ | 24 | 8 | |
2024 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Denis Laptev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dzyanis Laptsew // FBref.com
- ↑ https://fcbate.by/team/base/95
- ↑ Денис Лаптев прибыл в расположение «Шахтера» из Караганды (руск.). football.by (13 студзеня 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Денис Лаптев отправился на просмотр в "Кайсар" (руск.). football.by (29 студзеня 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Денис Лаптев вернулся в "Славию" (руск.). football.by (11 лютага 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Юрий Пунтус: "Лаптева пригласили на просмотр в "Шахтер" (руск.). football.by (11 лістапада 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Витус и Лаптев отправились с минским «Динамо» на сбор в Турцию (руск.). by.tribuna.com (24 студзеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Денис Лаптев присоединится к "Славии" на сборе в Пинске (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ "Амкар" заинтересован в услугах Дениса Лаптева (руск.). football.by (26 чэрвеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Денис Лаптев подписал контракт с "Тосно" (руск.). football.by (30 чэрвеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ "Прессбол": Лаптев пока еще не заключил соглашения с "Тосно", а лишь согласовал условия личного контракта (руск.). football.by (30 чэрвеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Мозырская "Славия" дала добро на переход Дениса Лаптева в "Тосно" (руск.). football.by (1 ліпеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Денис Лаптев присоединится к "Тосно" 5 июля (руск.). football.by (1 ліпеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ "Тосно" официально объявил о подписании контракта с Денисом Лаптевым (ФОТО) (руск.). football.by (5 ліпеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Россия, ФНЛ. Денис Лаптев дисквалифицирован на 6 матчей за участие в массовой драке (руск.). football.by (26 жніўня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Денис Лаптев вернулся в "Славию" (руск.). football.by (8 лютага 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Лаптев подписал контракт с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com (7 ліпеня 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ "Шахтер" выкупил у "Тосно" права на Лаптева (руск.). football.by (22 снежня 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ "Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами (руск.). football.by (29 снежня 2018). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Лаптев стал игроком брестского "Динамо" (руск.). football.by (1 студзеня 2019). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Денис Лаптев подписал контракт с "Рухом" (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Савицкий и Лаптев покинули "Рух" (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Московское "Торпедо" объявило о подписании контракта с Денисом Лаптевым (руск.). football.by (18 студзеня 2022). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ БАТЭ подписал Дениса Лаптева (руск.). football.by (17 лютага 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
- ↑ Встречаем Дениса Лаптева! (руск.). Афіцыйны сайт жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (3 студзеня 2024). Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ Денис Лаптев вызван в сборную Беларуси, Гордейчук из-за травмы не поможет национальной команде (руск.). football.by (5 чэрвеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы
- Ігракі ФК Тосна
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Тарпеда Масква
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ