Арцём Уладзіміравіч Васільеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арцём Васільеў)
Футбол
Арцём Васільеў
Поўнае імя Арцём Уладзіміравіч Васільеў
Нарадзіўся 23 студзеня 1997(1997-01-23)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2020 Беларусь Мінск 73 (11)
2020 Беларусь Гарадзея 0 (0)
2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 15 (2)
2021 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 15 (0)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 12 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2017

Арцём Васільеў (нар. 23 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.

У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Васільева разам з іншымі маладымі ігракамі ў асноўную каманду. 6 чэрвеня 2014 года Арцём дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы з «Белшынай» (3:0). 13 верасня 2014 года забіў свой першы гол за «Мінск», тым самым дапамог сталічнаму клубу на апошніх секундах матча вырваць нічыю з «Белшынай» (1:1)[2].

У снежні 2014 года накіраваўся на прагляд у бельгійскі «Бругэ»[3]. Па выніках прагляду зацікавіў трэнераў бельгійскага клуба, але ў лютым 2015 года вярнуўся ў склад «Мінска»[4]. У сезоне 2015 выступаў толькі за дубль, у складзе якога забіў 15 галоў і стаў пераможцам турніру дублёраў.

У лютым 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Мінскам»[5]. У сезоне 2016 зноў стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену; усяго ў чэмпіянаце правёў 9 матчаў і забіў 2 галы, у Кубку Беларусі — 4 матчы і 2 галы. У сезоне 2017 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды (у чэмпіянаце 12 матчаў і 1 гол, у Кубку 3 матчы), пры гэтым працягваў гуляць за дубль. У красавіку і маі 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, у асноўным выходзячы на замену. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[6].

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Мінск»[7]. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[8]. У сезоне 2020 зноў стаў звычайна выхадзіць на замену. У верасні 2020 года разарваў кантракт з «Мінскам» і стаў іграком «Гарадзеі»[9], аднак згуляў за каманду толькі ў адным кубкавым матчы і адным матчы за дубль.

У студзені 2021 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», але не падышоў і неўзабаве далучыўся да сталічнага «Энергетыка-БДУ», з якім у лютым падпісаў кантракт[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[11] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[12]. Спачатку гуляў у сартавым складзе, пазней стаў пераважна выхадзіць на замену. Разам з «Арсеналам» артыымаў перамогу ў Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў дзяржынскі клуб[13].

У лютым 2022 года стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, са жніўня страціў месца на полі з-за траўм. У кастрычніку 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[15].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі.

17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск Беларусь 21 2
2014 Д1 Мінск Беларусь 6 1
2015 дубль Мінск Беларусь 24 15
2016 Д1 Мінск Беларусь 9 2
2017 Д1 Мінск Беларусь 12 1
2018 Д1 Мінск Беларусь 19 1
2019 Д1 Мінск Беларусь 13 4
2020 (1) Д1 Мінск Беларусь 14 2
2020 (2) дубль Гарадзея Беларусь 1 0
2021 (1) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 15 2
2021 (2) Д2 Арсенал Беларусь 15 0
2022 Д2 Макслайн Беларусь 12 1

Зноскі