Арцём Уладзіміравіч Васільеў
Поўнае імя | Арцём Уладзіміравіч Васільеў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 студзеня 1997[1] (23 гады) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 175 см | |||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 77 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Арцём Васільеў (нар. 23 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Гарадзея».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.
У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Васільева разам з іншымі маладымі ігракамі ў асноўную каманду. 6 чэрвеня 2014 года Арцём дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы з «Белшынай» (3:0). 13 верасня 2014 года забіў свой першы гол за «Мінск», тым самым дапамог сталічнаму клубу на апошніх секундах матча вырваць нічыю з «Белшынай» (1:1)[2].
У снежні 2014 года накіраваўся на прагляд у бельгійскі «Бругэ»[3]. Па выніках прагляду зацікавіў трэнераў бельгійскага клуба, але ў лютым 2015 года вярнуўся ў склад «Мінска»[4]. У сезоне 2015 выступаў толькі за дубль, у складзе якога забіў 15 галоў і стаў пераможцам турніру дублёраў.
У лютым 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Мінскам»[5]. У сезоне 2016 зноў стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену; усяго ў чэмпіянаце правёў 9 матчаў і забіў 2 галы, у Кубку Беларусі — 4 матчы і 2 галы. У сезоне 2017 стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды (у чэмпіянаце 12 матчаў і 1 гол, у Кубку 3 матчы), пры гэтым працягваў гуляць за дубль. У красавіку і маі 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, у асноўным выходзячы на замену. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[6].
У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова, і ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Мінск»[7]. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[8]. У сезоне 2020 зноў стаў звычайна выхадзіць на замену. У верасні 2020 года разарваў кантракт з «Мінскам» і стаў іграком «Гарадзеі»[9].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі.
17 студзеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Кыргызстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | ![]() |
21 | 2 |
2014 | Д1 | Мінск | ![]() |
6 | 1 |
2015 | дубль | Мінск | ![]() |
24 | 15 |
2016 | Д1 | Мінск | ![]() |
9 | 2 |
2017 | Д1 | Мінск | ![]() |
12 | 1 |
2018 | Д1 | Мінск | ![]() |
19 | 1 |
2019 | Д1 | Мінск | ![]() |
13 | 4 |
2020 (1) | Д1 | Мінск | ![]() |
14 | 2 |
Зноскі
- ↑ Artem Vasilyev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Артем Васильев: «Главное, что помог команде уйти от поражения»
- ↑ Форвард «Минска» Васильев отправится на просмотр в «Брюгге»
- ↑ Артем Васильев не подписал контракт с "Брюгге" и вернулся в "Минск"
- ↑ Артем Васильев остается с "Минском"
- ↑ Артем Васильев покинул «Минск»
- ↑ Артем Васильев вернулся в «Минск»
- ↑ Артём Васильев остается в "Минске"
- ↑ Артем Васильев продолжит сезон в "Городее"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Мінска» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)