Арыядна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыяніс і Арыядна. Чырвонафігурны вазапіс. Каля 375 г.да н.э.

Арыядна (стар.-грэч.: Ἀριάδνη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка крыцкага цара Мінаса і Пасіфаі, унучка бога сонца Геліяса. Дапамагла афінскаму герою Тэсею, які забіў Мінатаўра, выбрацца з лабірынта пры дапамозе клубка нітак («нітка Арыядны»). Пакінутая Тэсеем, стала жонкай Дыяніса; вянок, падораны Дыянісам, пасля смерці Арыядны трапіў на неба прыняў форму сузор’я (сузор’е Паўночная Карона). Міф пра Арыядну — часты сюжэт у выяўленчым мастацтве (антычныя вазы, фрэскі, рэльефы рымскіх саркафагаў, карцінцы Тыцыяна, Тынтарэта, А.Каўфман), літаратуры (Лопэ дэ Вэга, І.Гундуліч), музыцы (Г. Ф. Гендэль, І.Гайдн, І.К.Бах).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]