Арэхаўскае (возера, Аршанскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арэ́хаўскае, Вялікае Арэхаўскае
Каардынаты: 54°42′39,37″ пн. ш. 30°28′39,94″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 162,2[1] м
Даўжыня 3,93 км
Шырыня 1,08 км
Плошча 2,11 км²
Аб'ём 0,00434 км³
Даўжыня берагавой лініі 10,8 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Сярэдняя глыбіня 2,1 м
Салёнасць да 0,2 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Плошча вадазбору 33,4 км²
Упадаюць Рака Чорная
Выцякаюць Рака Аршыца
Арэ́хаўскае, Вялікае Арэхаўскае (Беларусь)
Арэ́хаўскае, Вялікае Арэхаўскае
Арэ́хаўскае, Вялікае Арэхаўскае
Арэ́хаўскае, Вялікае Арэхаўскае (Віцебская вобласць)
Арэ́хаўскае, Вялікае Арэхаўскае
Арэ́хаўскае, Вялікае Арэхаўскае

Арэ́хаўскае, Вялікае Арэхаўскаевозера ў Беларусі ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Аршыца на поўнач ад горада Орша.

Плошча возера складае 2,11 км², даўжыня 3,93 км, найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 10,8 км, найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,1 м. Аб'ём вады ў возеры 4,34 млн м³. Плошча вадазбору 33,4 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—5 да 10—15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана глеем і сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 2,4 га.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У возера ўпадае рака Чорная і ручаі, выцякае рака Аршыца. Возера Арэхаўскае выкарыстоўваецца ў якасці ахаладжальніка Беларускай ДРЭС. На паўднёвы ўсход ад возера гарадскі пасёлак Арэхаўск.

У Арэхаўскім возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 35. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.)