Перайсці да зместу

Беларуская ДРЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская ДРЭС
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне  Віцебская вобласць Арэхаўск
Статус дзеючая
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва прыродны газ
На карце
Беларуская ДРЭС (Беларусь)
Беларуская ДРЭС
Беларуская ДРЭС

Беларуская ДРЭС, Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС) — электрастанцыя, пабудаваная паводле плана ГОЭЛРО ў 1927—1930 гадах каля вёскі Арэхі (цяпер г.п.Арэхаўск) Аршанскага раёна Віцебскай вобласці як Асінаўская ДРЭС. Працавала на торфе, які здабываўся на Асінаўскім балоце. З 1931 года — БелДРЭС. Праектнай магутнасці ў 32 тыс. кВт дасягнула з пускам 2-й чаргі ў 1939 годзе. У Вялікую Айчынную вайну разбурана. Адноўлена ў 1946 годзе, даваеннай магутнасці (34,5 кВт) дасягнула ў 1951 годзе. З 1986 года працуе на мазуце. У 1999 годзе электрастанцыя была пераведзена на выкарыстанне прыроднага газу. У 2010-х мантуюцца катлы для спальвання драўняных адходаў