Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты
Асаблі́ва ахо́ўныя прыро́дныя тэрыто́рыі і аб'е́кты - тэрыторыі, акваторыі і аб'екты, цалкам або часткова, пастаянна або часова выключаныя з інтэнсіўнага гаспадарчага выкарыстання (таксама тыя, што знаходзяцца ў карыстанні і валоданні), для якіх заканадаўствам і нарматыўнымі актамі устанаўліваецца асаблівы рэжым аховы і выкарыстання.
Тэрыторыі
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыі ўтвараюцца з мэтай захавання своеасаблівых эталонаў прыроды, забеспячэння экалагічнай раўнавагі і падтрымкі асяроддзя, прыдатнага для чалавека, жывёл і раслін, вывучэння натуральных і антрапагенных працэсаў у біясферы і кантролю за іх зменамі, аховы прыродных рэсурсаў, каштоўных натуральных і штучных прыродных комплексаў, аб’ектаў і з’яў, генафонду расліннага і жывёльнага свету і інш. Маюць экалагічнае, рэсурса- і аб'ектаахоўнае, навуковае, асветнае, выхаваўчае, культурнае, эстэтычнае, рэкрэацыйнае або гістарычнае (у асобных выпадках) і іншыя значэнне. Да іх адносяцца тэрыторыі запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў, некаторых помнікаў прыроды. У сусветнай практыцы асноўнай формай з'яўляюцца нацыянальныя і прыродныя паркі, запаведнікі (рэзерваты).
Аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]Да аб'ектаў належаць некаторыя помнікі прыроды: асобныя рэдкія і векавыя дрэвы і іх групы, валуны, валунна-галечныя кангламераты і іх групы, геалагічныя агаленні, унікальныя формы рэльефу, крыніцы і інш.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і аб'екты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).