Асавая (Столінскі раён)
(Пасля перасылкі з Асавая, Столінскі раён)
Вёска
Асавая
| ||||||||||||||||||||||||||||
Асава́я[1] (трансліт.: Asavaja, руск.: Осовая) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відзіборскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1503 годзе пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч за вайсковыя заслугі даў баярам Карпу Карповічу і яго сыну Міхалу «востраў», дзе тыя заснавалі паселішча названае Осовам.
У 1940—1959 гг. цэнтр Асаўскога сельсавета.
У 1648 годзе Карповічы пабудавалі драўляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Касцёл быў знішчаны савецкімі ўладамі ў 1968 годзе. У 1993—1999 гады касцёл аднаўляецца з цэглы, у ліпені 1999 года кардыналам Казімірам Свёнтакам здзейснена яго кансэкрацыя.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы дзейнічае касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і праваслаўная царква св. Іаана Хрысціцеля.
- Капліца-надмагілле
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асавая (Столінскі раён)
- Асавая (Столінскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)