Аскар Авейдэ
Аскар Авейдэ | |
---|---|
польск.: Oskar Awejde | |
Род дзейнасці | адвакат, юрыст |
Дата нараджэння | 1837[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1897 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Mariya Aveyde[d] |
Альма-матар | |
Бітвы/войны |
Аскар Авейдэ (1837, Марыямпаль, Аўгустоўская губерня, цяпер Літва — 8 (20) ліпеня 1897, Вяцкая губерня, Расія) — гісторык, журналіст.
У 1858 скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, у 1859-61 працягваў вучыцца за мяжою. Служыў практыкантам у судовых установах Варшавы. Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. З восені 1862 увайшоў у склад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання. У канцы ліпеня 1863 прыехаў у Вільню як камісар паўстанцкага варшаўскага ўрада. Належаў да памяркоўнага крыла чырвоных, крытыкаваў К. Каліноўскага за сепаратызм. Арыштаваны ў Вільні 22.8.1863. Падчас следства, якое вялося ў Вільні і Варшаве, выдаў многіх удзельнікаў паўстання. Напісаў пра паўстанне падрабязныя нататкі, якія ўпершыню надрукаваны ў 1866 у Варшаве абмежаваным тыражом; перавыдадзены ў 1961 у Маскве. Гэтыя нататкі сталі надзвычай важнай гістарычнай крыніцай пра паўстанне. У 1866 сасланы на пасяленне ў Вяцкую губерню, дзе і памёр.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Авейдэ Аскар // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 10. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.