Астравец смерці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астравец смерціM:
Жанр дакументальны фільм
Працягласць 23 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2019

«Астраве́ц сме́рці» (руск.: Островец смерти) ― беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты на «Studio Х97» у 2019 годзе[1][2].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Астравец ― невялікае мястэчка на паўночна-заходняй мяжы Беларусі. 150 кіламетраў ад Мінска і ўсяго толькі 40 ад Вільні. Тэрытарыяльна гэта ― самы цэнтр Еўропы. З 2011 года тут ідзе будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. І ўсе гэтыя гады будаўніцтва суправаджаецца скандаламі, пажарамі, аварыямі і нават смяротнымі выпадкамі. Пратэсты ўрадаў суседніх Літвы і Польшчы беларускія ўлады лічаць за лепшае элементарна не заўважаць. У Літве на ўсю моц рыхтуюцца да магчымай ядзернай катастрофы. Адпрацоўваецца план эвакуацыі жыхароў сталіцы краіны ― Вільні. Літва закупіла на мільён еўра і бясплатна раздала насельніцтву 4 мільёны таблетак ёду. Ні пра што падобнае ў Беларусі нават і не чулі. Гэтак жа было напляваць савецкаму кіраўніцтву ў 1986 годзе на людзей у Чарнобылі.

Зноскі

  1. "Радиация для Радиной. Смотрим «Островец смерти» от «Хартии 97»" [руская]. Shakal.Today. 20 лістапада 2019. Праверана 2021-02-28.
  2. "В Беларуси сняли фильм-расследование «Островец смерти» о БелАЭС" [руская]. mediabrest.by. 14 лістапада 2019. Праверана 2021-02-28.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]