Астравы Іслас-дэ-ла-Баія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іслас-дэ-ла-Баія
Islas de la Bahía
Іслас.png
Каардынаты: Каардынаты: 16°23′00″ пн. ш. 86°24′00″ з. д. / 16.383333° пн. ш. 86.4° з. д. (G) (O) (Я)16°23′00″ пн. ш. 86°24′00″ з. д. / 16.383333° пн. ш. 86.4° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Карыбскае мора
Найбуйнейшы востраў востраў Раатан
Агульная плошча 261 км²
Найвышэйшы пункт 308 м
Краіна Flag of Honduras.svg Гандурас
Астравы Іслас-дэ-ла-Баія (Гандурас)
Астравы Іслас-дэ-ла-Баія
Насельніцтва (2005) 43 018 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 164,82 чал./км²
Пляж на востраве Уціла
Commons-logo.svgІслас-дэ-ла-Баія на Вікісховішчы 

Іслас-дэ-ла-Баія (ісп.: Islas de la Bahía) — група астравоў у Карыбскім моры. Уваходзяць у склад Гандураса. Агульная плошча - 261 км². Насельніцтва (2005 г.) - 43 018 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Іслас-дэ-ла-Баія месцяцца на падводным падняцці вулканічнага паходжання, на якім знаходзіцца працяглы Карыбскі каралавы бар'ерны рыф, другі па даўжыні ў свеце пасля Вялікага бар'ернага рыфа ў Аўстраліі. Суша складзена пераважна вапнякамі.

Клімат марскі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература складае прыкладна 29° C, аднак некалькі разоў у год можа паніжацца да 18 - 20° C. З мая да верасня вельмі вільготна сярэдняя колькасць ападкаў рэдка перавышае 100 мм у месяц, у зімовую пару дасягае 600 мм у месяц.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Флора астравоў адрозніваецца разнастайнасцю. Захаваліся першародныя лясы і зарасці манграў на ўзбярэжжы. Фаўна прадстаўлена яшчаркамі, кажанамі, чарапахамі, грызунамі, у тым ліку рэдкім эндэмічным відам агуці. Шмат птушак. Добра захаваўся прыродны свет мясцовага каралавага рыфа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы адкрыты ў 1502 г. Хрыстафорам Калумбам. Доўгі час з'яўляліся прыбежышчам піратаў. Уціла — адзін з прэтэндэнтаў лічыцца востравам, на якім жыў Рабінзон Круза.

У канцы XVIII ст. брытанцы перасялілі на востраў Раатан карыбаў з Малых Антыльскіх астравоў. У XIX ст. на Іслас-дэ-ла-Баія з'явіліся выхадцы з астравоў Кайман. У нашы дні нашчадкі перасяленцаў складаюць большасць насельніцтва. Распаўсюджаны мясцовыя гаворкі англійскай і іспанскай моў, а таксама мова гарыфунаў.

У 1823 г. Іслас-дэ-ла-Баія фармальна ўвайшлі ў склад Гандураса. Аднак у 1841 г. на іх быў усталяваны кантроль Вялікабрытаніі. У 1852 г. адміністрацыйна далучаны да Ямайкі.

У 1859 г. Вялікабрытанія пагадзілася перадаць астравы пад юрысдыкцыю Гандураса. У 1861 г. гандураскі ўрад прызначыў на Іслас-дэ-ла-Баія сваю адміністрацыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]