Хорн
Хорн | |
---|---|
фр. Îles Horn | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 2 |
Найбуйнейшы востраў | Востраў Футуна, Уоліс і Футуна |
Агульная плошча | 94,3 км² |
Найвышэйшы пункт | 524 м |
Насельніцтва | 4 238 чал. (2008) |
Шчыльнасць насельніцтва | 44,94 чал./км² |
Размяшчэнне | |
14°14′ пд. ш. 178°07′17″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хорн (фр.: Îles Horn), таксама архіпелаг Футуна (фр.: Îles de Futuna) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Уоліс і Футуна. Агульная плошча — 94,3 км². Насельніцтва (2008 г.) — 4238 чал.
Архіпелаг складаецца з двух вулканічных астравоў Футуна і Алофі. На падводных схілах вулкана сустракаюцца магнітныя анамаліі. Найвышэйшы пункт вострава Футуна — гара Пуке (524 м), вострава Алофі — гара Калафау (417 м). Частку ўзбярэжжа атачае каралавы рыф. Дзякуючы трапічнаму вільготнаму клімату на астравах ёсць невялікія рэкі. Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Архіпелаг населены палінезійскім народам футуна, які да прыходу еўрапейцаў стварыў на ім дзве невялікія дзяржавы Сігаве і Ала. У маі 1616 г. астравы былі адкрыты галандскай экспедыцыяй і атрымалі назву Хорн у гонар аднаго з галандскіх гарадоў. У 1887 г. Сігаве і Ала трапілі ў каланіяльную залежнасць ад Францыі.
Мясцовая эканоміка скіравана на забеспячэнне ўнутранага спажывання. Развіваюцца земляробства і рыбалоўства. Востраў Алофі амаль ненаселены, выкарыстоўваецца для сельскай гаспадаркі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Islands of Wallis and Futuna (France) Архівавана 1 мая 2013.