Перайсці да зместу

Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астэрыкс на Алімпійскіх гульняхM:
фр.: Astérix aux Jeux olympiques
Постар фільма
Жанр кінакамедыя[1][2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Pathé
Працягласць 120 хв.
Бюджэт 78 000 000 €[10]
Зборы 132 856 738 $[11][12][…]
Краіна
Мова французская
Год 30 студзеня 2008
Папярэдні фільм Asterix & Obelix: Mission Cleopatra[d]
Наступны фільм Астэрыкс і Абелікс: На службе яе вялікасці
IMDb ID 0463872
Афіцыйны сайт

«Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях» (фр.: Astérix aux Jeux Olympiques) — камедыя Тама Лангмана і Фрэдэрыка Фарэсцье. Трэці фільм, зняты на аснове коміксаў пра Астэрыкса і Абелікса, а таксама працяг фільма «Астэрыкс і Абелікс: Місія „Клеапатра“». Сусветная прэм’ера фільма адбылася 30 студзеня 2008 года.

Гал Палюбвікс закаханы ў грэчаскую царэўну Ірыну. Але яе бацька хоча выдаць яе за Брута, сына Юлія Цэзара, для паляпшэння адносін з ім. Каб адцягнуць вяселле, Ірына аб’яўляе, што выйдзе за пераможцу будучых Алімпійскіх гульняў. Даведаўшыся пра гэта, Астэрыкс і Абелікс вырашаюць дапамагчы сябру заваяваць сэрца царэўны і выйграць Гульні. Астэрыкс, Абелікс, Панарамікс і Ідэфікс адпраўляюцца ў Алімпію. Тым часам Брут спрабуе рознымі спосабамі пазбавіцца бацькі і заняць яго трон.

На спаборніцтвах па кіданні дзіды Брут выкарыстоўвае так званы «допінг», і ў яго вырастаюць вялізныя грудкаватыя цягліцы, але падчас кідка ён літаральна здзімаецца, і пралятае ўвесь стадыён, а ў канцы ледзь не збівае Цэзара, але той змог ухіліцца. Затым адбываюцца спаборніцтвы па кіданні дыска. Астэрыкс і Абелікс перамагаюць усіх і рыхтуюцца прымаць віншаванні, але тут Карнедурус паведамляе Бруту, што яны карысталіся чароўным зеллем. Брут заяўляе пра гэта, і камісія праводзіць жукатэст. У выніку галаў дыскваліфікуюць. А пераможцамі спаборніцтваў становяцца грэкі. Рымляне атрымліваюць перамогу ў спаборніцтвах па барацьбе дзякуючы сакрэтнай зброі Брута — Гумунгусу. На наступны дзень падчас гонкі ўзмоцнены зеллем Брут адольвае аднаго за адным удзельнікаў спаборніцтва. На колах застаюцца толькі ён, Палюбвікс і Шумікс. Ашуканец частуе сваіх коней зеллем і перамагае, але Астэрыкс распавядае пра выкрут друіда — у зелле быў дададзены фарбавальнік, які робіць сінім язык, а ў коней Брута як раз сінія языкі. Ірына загадвае таму паказаць язык, і ён аказваецца цалкам сінім. Брута выкрываюць і перамогу прысуджаюць Галіі.

Адразу ж пасля заканчэння Гульняў Брут з падкупленымі стражнікамі загадвае арыштаваць Цэзара, але ніхто з іх не вырашаецца гэта зрабіць. Брут і яго саўдзельнікі становяцца рабамі. У Алімпіі святкуюць вяселле Палюбвікса і Ірыны, запрашаючы гасцей з усёй Рымскай імперыі.

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0463872/ Праверана 15 красавіка 2016.
  2. http://www.filmaffinity.com/en/film466912.html Праверана 15 красавіка 2016.
  3. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=61259.html Праверана 15 красавіка 2016.
  4. а б в г http://movieweb.com/movie/asterix-aux-jeux-olympiques/ Праверана 15 красавіка 2016.
  5. а б в г д е ё ж з Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан http://www.imdb.com/title/tt0463872/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
  7. а б http://stopklatka.pl/film/asterix-na-olimpiadzie Праверана 15 красавіка 2016.
  8. http://www.imdb.com/title/tt0463872/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
  9. а б в http://www.ofdb.de/film/140194,Asterix-bei-den-Olympischen-Spielen Праверана 15 красавіка 2016.
  10. http://www.time.com/time/arts/article/0,8599,1708610,00.html Праверана 31 студзеня 2008.
  11. http://boxofficemojo.com/movies/intl/?page=&country=W1&wk=2008W6&id=_fASTRIXAUXJEUXOL01 Праверана 8 мая 2010.
  12. http://www.the-numbers.com/movies/2008/0AAJO.php Праверана 26 лістапада 2011.
  13. а б в г д https://www.allmovie.com/movie/asterix-at-the-olympic-games-vm2353875