Асяродак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асяродкі на Міяве
Асяродак на Ацы ніжэй Мызінскага моста  (руск.)

Асяродак — намнажэнне (падводнае ці надводнае) алювіяльных наносаў ў рэчышчы ракі, якое не мае расліннасці (бліжэй да берага называецца побачэнь, а ля выпуклых берагоў пры меандраванні — пляж). Звычайна мае выгляд невысокіх затопленых або часткова аголеных астравоў. Месца гнездавання птушак.

Фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Накапленне наносаў адбываецца пры малой транспартуючай здольнасці патоку  (руск.) і вялікім паступленні наносаў.

Форма асяродка падоўжаная, выцягнутая па цячэнні, плошча да некалькіх дзесяткаў, радзей соцень квадратных метраў. Падзяляюць рэчышча на рукавы, за кошт перамяшчэння наносаў паступова рухаюцца ўніз па цячэнні ракі (ніжняя частка намываецца, верхняя размываецца). Замацаванне асяродка расліннасцю або па іншым прычынам прыводзіць да ператварэння яго ва ўстойлівы востраў  (руск.). У межань  (руск.) асяродкі выходзяць з вады і ператвараюцца ў выспы.

Тып рэчышчавых працэсаў  (руск.), вызначаны асяродкамі — асяродкавы або асяродкавая шматрукаўнасць. Пры ўтварэнні рэчышчавых астравоў асяродкавая шматрукаўнасць трансфармуецца ў рэчышчавую  (руск.).

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі трапляюцца пераважна на рэках паўднёвай часткі краіны (на Прыпяці, Дняпры, Сажы, Іпуці і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]