Рака Ака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ака
Spit of the Oka and Volga.jpg
Выток Сярэднярускае ўзвышша
Вышыня вытоку 226 м
Вышыня вусця 67 м
Даўжыня 1498,6 км
Расход вады 1300 м³/с
Вадазбор 245 000 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Ака

Ака́ (руск.: Ока) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, самы вялікі правы прыток Волгі. Даўжыня 1500 км. Вадазбор 245 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 тыс. м³/сек. Пачынаецца ў цэнтральнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на вышыні 226 метраў на узроўнем мора і ўпадае ў Волгу каля горада Ніжні Ноўгарад. Рэчышча звілістае, пойма шырокая, шмат старыц. Галоўныя прытокі: Угра, Масква, Клязьма (злева), Мокша (справа). Паводка з красавіка да мая ў верхнім цячэнні і да пачатку чэрвеня ў ніжнім. Летам і зімой межань, восенню дажджавыя паводкі. Пераважны гадавы сцяк вясной. Ледастаў з лістапада да красавіка. Рэгулярнае суднаходства ад г. Серпухаў да вусця (1200 км). На ўчастку ніжэй ракі Масква на працягу 100 км шлюзаваная (Белаомутаўскі і Кузьмінскі гідравузлы). На левым беразе ў сярэднім цячэнні Акі — Прыокска-тэрасны запаведнік. На Ацэ — гарады Арол, Калуга, Серпухаў, Кашыра, Каломна, Разань, Касімаў, Мурам, Паўлава, Дзяржынск, Ніжні Ноўгарад.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]