Асінаўка (Крупскі раён)
Вёска
Асінаўка
|
Асі́наўка[1] (трансліт.: Asinaŭka, руск.: Осиновка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупскага сельсавета.
Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Ігрушкаўскага сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]За 3 кіламетры на паўночны ўсход ад вёскі, абапал старой дарогі з вёскі Асінаўка ў вёску Прошыка, размешчаны курганны могільнік (6 насыпаў). Гэты археалагічны помнік сведчыць аб засяленні тутэйшых месцаў у старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1713 года як вёска ў Худавецкім войтаўстве маёнтка Чарэя, у ёй адна валока зямлі, 6 двароў. У 1887 годзе пераважна літоўскае насельніцтва, уласнасць Эрыка Юльянавіча Шаўкоўскага, 11 двароў, 67 жыхароў. У 1904 годзе ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 11 двароў, 127 жыхароў, была карчма. У 1912 годзе адкрыта земская школа, працаваў вадзяны млын.
З 1925 года вёска Крупскага раёна, спачатку ў Ігрушкаўскім, потым Крупскім сельсаветах. У 1926 годзе адкрыта літоўская пачатковая школа, у 1930 годзе пераўтворана ў беларускую. У 1929 годзе 29 двароў, 129 жыхароў. У 1930-я гады створаны калгас імя Домбаля. У 1941 годзе ў вёсцы 118 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 чалавек. З 1950 года вёска ў складзе калгаса імя Молатава, з 1958 года — калгаса імя Колесавай. На 1 студзеня 1998 года 33 гаспадаркі, 47 жыхароў. Працуе крама. Каля вёскі брацкая магіла, пахаваны 7 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абеліск[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх