Баравыя (Крупскі раён)
Вёска
Баравыя
|
Баравы́я[1] (трансліт.: Baravyja, руск.: Боровые) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1873 годзе вёска Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 31 двор, 199 жыхароў, у тым ліку 38 мужчын.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Крупскім раёне Барысаўскай, з 18 чэрвеня 1927 года Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 года Крупскага раёна, з 20 лютага 1938 года Мінскай вобласці. У 1930 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Новы лад». У 1941 годзе ў вёсцы 44 двары, 147 жыхароў.
У маі 1944 года, у час карнай аперацыі пад назвай «Стракаты дзяцел», якая была праведзена падраздзяленнямі вермахта ў Крупскім раёне, гітлераўцы прымусілі жыхароў вёскі рухацца спераду карнікаў і размініраваць цаной свайго жыцця дарогі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 24 чалавекі. У чэрвені 1944 года калгас адноўлены. З 1950 года вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Кірава, з 1951 года — калгаса імя Леніна. На 1 студзеня 1998 года — 26 гаспадарак, 53 жыхары[2].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Паўлавіч Ксёндзаў (нар. 1954) — беларускі мастак-жывапісец.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх