Аун Сан
Аун Сан | |
---|---|
бірм.: ဗိုလ်ချုပ် အောင်ဆန်း | |
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
13 лютага 1915[1][2][…] |
Смерць |
19 ліпеня 1947[4][1][…] (32 гады)
|
Месца пахавання | |
Маці | Suu[d] |
Жонка | Кхі Чжы[d] |
Дзеці | Aung San Oo[d] і Аун Сан Су Чжы |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, ваенны |
Аўтограф |
![]() |
Званне | генерал-маёр |
Камандаваў | Burma National Army[d] |
Бітвы | |
Узнагароды | |
![]() |
Ау́н Сан (13 лютага 1915, г. Намаў, М’янма — 19 ліпеня 1947) — палітычны дзеяч, нацыянальны герой М’янмы (былой Бірмы). Генерал.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Рангунскі ўніверсітэт. З 1938 года адзін з кіраўнікоў антыкаланіяльнай палітычнай арганізацыі «Наша Бірма». У Другую сусветную вайну галоўны арганізатар Арміі незалежнасці Бірмы (1942), міністр абароны ва ўрадзе, створаным японскімі акупацыйнымі ўладамі (з 1943). Нелегальна наладзіў кантакты з антыяпонскім Рухам Супраціўлення і ўзначаліў Антыфашысцкую лігу народнай свабоды. Кіраваў антыяпонскім паўстаннем у 1945 годзе, барацьбой за вызваленне краіны ад брытанскага панавання (1945—1947). У 1946—1947 гадах віцэ-старшыня Выканаўчага савета пры брытанскім губернатары. Заключыў з брытанскім урадам дагавор аб незалежнасці Бірмы (1947). Забіты тэрарыстамі.
Яго дачка Аун Сан Су Чжы (нар. 1945) стала вядомым палітычным дзеячам, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1991).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Aung San // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Aung San // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aung San // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Аун Сан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аун Сан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.