Афанасьеўскае возера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Афанасьеўскае
Каардынаты: 54°44′31″ пн. ш. 30°47′24″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,24 км²
Аб'ём 0,00043 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,37 км
Найбольшая глыбіня 2,7 м
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Плошча вадазбору 80,7 км²
Упадаюць Вярхіта
Выцякаюць Вярхіта
Афанасьеўскае (Беларусь)
Афанасьеўскае
Афанасьеўскае
Афанасьеўскае (Віцебская вобласць)
Афанасьеўскае
Афанасьеўскае

Афанасьеўскаевозера ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучоса, за 19 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Дуброўна, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Шэкі.

Плошча возера 0,24 км², вадазбору – 80,7 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,8 м. Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,37 км. Аб'ём вады ў возеры 0,43 млн м³. Катлавіна Афанасьеўскага выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м. Берагі высокія. Праз возера цячэ рака Вярхіта.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, краснапёрка, акунь, плотка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]