Афанасій (Мартас)
Афанасій | |
| |
Адукацыя: | |
---|---|
Навуковая ступень: | доктар багаслоўя[d] |
Прафесія: | святар |
Нараджэнне: |
21 верасня 1904 |
Смерць: |
3 лістапада 1983 (79 гадоў) |
Афанасій, свецкае імя Антон Вікенцьевіч Ма́ртас (8 верасня 1904 — 3 лістапада 1983, Буэнас-Айрэс) — праваслаўны манах і святар, епіскап Віцебскі і Полацкі, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, гісторык. Магістр багаслоўя (1933).
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Вікенція Мартаса. Скончыў Навагрудскую гімназію, у 1930 годзе багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1933 годзе абараніў магістарскую дысертацыю з багаслоўя. На 2-м курсе ўніверсітэта пастрыгся ў манахі ў Пачаеўскай лаўры. Архімандрыт (1938). Служыў у мястэчку Кодзень на Падляшшы, рускай калоніі Благадатнае паблізу Варшавы, горадзе Валомін[1]. Служыў святаром на Холмшчыне (з 1940).
Епіскап Віцебскі і Полацкі (з 8.3.1942). Удзельнік Усебеларускага царкоўнага сабору (30.8—28.9.1942), на якім была абвешчана аўтакефалія беларускай праваслаўнай царквы. З 1944 года ў Германіі кіраваў прыходамі ў брытанскай зоне акупацыі. 6 мая 1946 года далучыўся, разам з іншымі беларускімі епіскапамі, да Рускай замежнай праваслаўнай царквы (РЗПЦ). З пачатку 1950-х гадоў архіепіскап РЗПЦ у Аргенціне, з 1970 года ў Аўстраліі (архіепіскап Сіднейскі і Новазеландскі). З 1971 года жыў у Аргенціне.
Даследаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцця. Аўтар манаграфіі «Матырыялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Германія, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Мінск, 1990).
Зноскі
- ↑ На ніве Хрыстовай. Архіепіскап Апанас (Мартас) // Царква, churchby.info
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Навучэнцы Навагрудскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Дактары багаслоўя
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Буэнас-Айрэсе
- Асобы
- Нарадзіліся 8 верасня
- Постаці беларускага праваслаўя
- Постаці БАПЦ
- Постаці беларускай гістарыяграфіі
- Епіскапы полацкія і віцебскія
- Беларусы ў Аргенціне