Ахты
| Сяло | |
| Ахты | |
|---|---|
| руск.: Ахты лезг.: Ахцегь | |
| 41°27′53″ пн. ш. 47°44′24″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Дагестан |
| Раён | Ахтынскі раён |
| Унутраны падзел | Тры часткі |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 5 стагоддзе да нашай эры |
| Ранейшыя назвы | Ахцах, Туры, Шахбані, Ухці, Кендушкент |
| Вышыня цэнтра | 1054 м |
| Тып клімату | Умерана-кантынентальны |
| Часавы пояс | UTC+3, летам UTC+4 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 13,152 чалавек (2002) |
| Агламерацыя | 17 тыс. |
| Нацыянальны склад | лезгіны |
| Канфесійны склад | мусульмане-суніты |
| Афіцыйная мова | руская, лезгінская |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 87263 |
| Паштовыя індэксы | 368730, 368731 |
| Аўтамабільны код | 05 |
|
|
|
| ahty.ru (руск.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Ахты (руск.: Ахты, лезг.: Ахцегь) — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахтынскага раёна Дагестана. Найбуйнейшае сяло Дагестана. Адзін з найстаражытных населеных пунктаў у Дагестане (2500 гадоў). Самы паўднёвы райцэнтр ў Расіі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ахты знаходзіцца на поўдні Дагестана, на скрыжаванні Самурскай і Ахтынскай далін, паміж Самурскім і Ахтынскім хрыбтамі і адгор'ямі Шалбуздага. Пры ўпадзенні ракі Ахтычай у Самур. У Ахтах найбольшая працягласць гадзін сонечнага ззяння ў Дагестане — 2553 гадзіны ў год. Клімат умерана-кантынентальны, зіма мяккая, лета жаркае, але не гарачае. Вільготнасць паветра нізкая. Атмасферны ціск — 675 мм ртутнага слупа. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 335 мм.[1]
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва, у Ахтах пражывала 13152 чалавека. Аднак, па заяве кіраўніка Ахтынскагао раёна, у 2009 годзе насельніцтва вёскі складала звыш 15 тысяч чалавек. Па нацыянальнасці ўсе лезгіны, па веравызнанні мусульмане-суніты.
|
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ахты вядомае з V стагоддзя да н.э. Пад назвай Туры, у I стагоддзі н.э. увайшло у склад Каўказскай Албаніі. У VIII стагоддзі трапіла пад кантроль арабаў. Тады ж быў адбіты напад хазараў. Шмат разоў падвяргаўся разбурэнняў з боку азіяцкіх ордаў. У 1839 годзе ўзята рускай арміяй.
Ахтынская мінеральная крыніца
[правіць | правіць зыходнік]У пяці вярстах на паўднёвы-захад ад вёскі на левым беразе ракі Ахтычай, у цясніне, знаходзіцца Ахтынская мінеральная крыніца. Ахтынскія крыніцы ўтрымліваюць тры віды мінеральных водаў: серавадародныя, радонавыя і ёда-бромная. Тэмпература крыніцы вагаецца ад 38-40 °C да 65-68 °C. Ваганні тэмпературы звязаныя з часам года. Тут размешчаны бальнеялагічны курорт «Ахты».
