Ацэола

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ацэола
WILLIAMS(1837) Florida - OSEOLA (Osceola).jpg
Імя пры нараджэнні:

Вільям Паўэл (William Powell)

Род дзейнасці:

правадыр семінолаў

Дата нараджэння:

1804

Месца нараджэння:

Алабама

Краіна:

ЗША

Дата смерці:

30 студзеня

Месца смерці:

Паўночная Караліна

Ацэола на Вікісховішчы

Ацэола (англ.: Osceola, семінол.: Asi-Yaholo; 1804 - 30 студзеня 1838 гг.), вядомы пры нараджэнні як Вільям Паўэл (англ.: William Powell) — легендарны правадыр семінолаў, арганізатар паўстання супраць улад ЗША, якое ўвайшло ў амерыканскую гісторыю пад назвай "другой семінольскай вайны").

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1804 г. ў аддаленай індзейскай вёсцы ў Алабаме. Маці была прадстаўніцай карэннага народа крык, а бацька — амерыканскім гандляром. Паколькі ў племені маці адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі, ён з нараджэння лічыўся індзейцам. У 1814 г., калі крык пацярпелі паражэнне ад арміі ЗША, Ацэола разам з блізкімі сваякамі пераехаў у Фларыду і далучыўся да семінолаў. Сваё імя Asi-Yaholo (літаральна: "стралок чорнага напоя") атрымаў пасля ініцыяцыі. Да пачатку паўстання Ацэола быў жанаты, меў дзвюх жонак.

28 мая 1830 г. быў прыняты закон аб перасяленні індзейцаў з тэрыторый на ўсход ад Місісіпі, у тым ліку з Фларыды. Правадыры семінолаў адмовіліся перасяляцца. Вілі Томпсан, прадстаўнік урада ЗША абвясціў, што не прызнае іх рашэння. Ацэола разглядаўся як адзін з прыхільнікаў Томпсана, магчымы кандыдат у правадыры, прызначаны ўрадам ЗША, і нават атрымаў ад яго сімвалічны падарунак — стрэльбу. Аднак 28 снежня 1835 г. Ацэола разам з прыхільнікамі падманам захапіў Томпсана ў палон і забіў яго, у той час як іншыя семінолы атакавалі калону амерыканскіх салдат.

У ЗША Ацэола разглядаўся як лідар паўстання семінолаў. У кастрычніку 1837 г. ён быў закліканы амерыканцамі да перамоў і падчас прыбыцця ў амерыканскі лагер арыштаваны. Ацэола трапіў у ваенную турму ў Паўночнай Караліне, дзе памёр 30 студзеня 1838 г. ад малярыі. Пасля яго смерці паўстанне семінолаў працягвалася да 1842 г.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Ацэола — герой многіх гістарычных паданняў семінолаў. Яго імем названы шэраг населеных пунктаў у ЗША, запаведны лес у Фларыдзе. Падчас знаходжання Ацэолы ў турме амерыканскія мастакі малявалі яго партрэты. Пасля смерці вядомага правадыра была зроблена яго пасмяротная маска. Ацэола — папулярны персанаж амерыканскай культуры. Яму прысвечаны шэраг кінастужак, музычных і літаратурных твораў, у тым ліку верш Уолта Уітмена.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]