Аэрапорт Франкфурт-Ган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аэрапорт Франкфурт-Хан)
Аэрапорт Франкфурт-Ган

Аэрапорт Франкфурт-Ган
Краіна:
Рэгіён:
Германія
Рэйнланд-Пфальц
Тып: грамадзянскі
Код ІКАА:
Код ІАТА:
EDFH
HHN
Вышыня:
Каардынаты:
+503 м
49°57′ пн. ш. 7°16′ у. д.HGЯO
Пасажыразварот (год): 2,79 млн (2012])
Грузазварот (год): 0,28 млн. тон (2012)
Колькасць персанала: 370 (2009)
Мясцовы час: UTC +1
Час працы: кругласутачна
Эксплуатант: Flughafen Frankfurt-Hahn GmbH
Сайт: hahn-airport.de


Узлётна-пасадачныя палосы (УПП)
Нумар Памеры Пакрыццё
03/21 3 800 × 45 м асфальт
Спіс аэрапортаў

Аэрапорт Франкфурт-Ган (ням.: Flughafen Frankfurt-Hahn, ІКАО: EDFH, ІАТА: HHN) знаходзіцца на захадзе Германіі, у зямлі Рэйнланд-Пфальц. Бліжэйшы буйны горад — Кобленц (70 км). Адлегласць да Франкфурта і Люксембурга — прыкладна па 120 км. Франкфурт-Ган з’яўляецца адзінаццатым па велічыні пасажырскім і трэцім па велічыні грузавым аэрапортам у Германіі.

Гісторыя аэрапорта пачалася ў 1951 году, калі французскія акупацыйныя войскі распачалі будаўніцтва ваеннага аэрадрома, які быў пераняты ў 1952 годзе ВПС ЗША. У канцы халоднай вайны на Airbase Hahn былі дыслакаваны тры эскадрыллі знішчальнікаў F-16 з персаналам агульнай колькасцю ў 13 000 чалавек (уключаючы членаў сем’яў). Пасля таго, як знішчальнікі былі выкарыстаны ў 1991 годзе ў другой вайне ў Персідскім заліве, яны вярнуліся непасрэдна ў ЗША. У 1993 годзе ВПС ЗША пакінулі базу, якая пасля гэтага была перабудавана ў цывільны аэрапорт. Першым грамадзянскім рэйсам з аэрапорта Франкфурт-Ган быў чартарны рэйс на Маёрку, які адбыўся 22 мая 1993 года. У красавіку 1999 аэрапорт пачала выкарыстоўваць ірландская бюджэтная авіякампанія Раянэйр (Ryanair).

Аператарам аэрапорта з’яўляецца пачынаючы з 2009 Flughafen Frankfurt-Hahn GmbH (FFHG), чыімі ацыянерамі з’яўляюцца зямля Рэйнланд-Пфальц (82,5 %) і зямля Гесэн (17,5 %).

Аэрапорт мае адну асфальтавую ўзлётна-пасадачную паласу, якая пралягае з паўднёвага захаду (03) на паўночны ўсход (21) і мае даўжыню 3800 метраў. На ўсход ад узлётна-пасадачнай паласы знаходзіцца пасажырскі і грузавы тэрмінал.

Пасажырскія перавозкі ў асноўным выконваюцца ірландскай бюджэтнай авіякампаніяй Раянэйр. Аэрапорт таксама выкарыстоўвацца пасажырскімі авіякампаніямі Візэйр (Wizz Air) і Айслэнд Экспрэс (Iceland Express). У красавіку 2008 года расійская авіякампанія Уладзівасток Авія распачала рэйсы з аэрапорта Франкфурт-Ган у Расію, якія былі спынены ў студзені 2009 года.

У 2 кіламетрах на поўдзень ад аэрапорта праходзіць аўтабан А50. Існуюць аўтобусныя маршруты з аэрапорта ў Кобленц, Кёльн, Франкфурт, Карлсруэ і Люксембург. Чыгуначнае спалучэнне з аэрапортам адсутнічае.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]