Аўраам ібн Эзра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўраам ібн Эзра
Род дзейнасці:

паэт, рабін, пісьменнік, перакладчык, філосаф, астролаг

Дата нараджэння:

1089[1] ці 1092[2][3][…]

Месца нараджэння:

Тудэла[d], аўтаномная супольнасць Навара, Іспанія

Дата смерці:

23 студзеня 1167[2][3][…] ці 28 студзеня 1167

Месца смерці:

Калаора[d], Рыёха, Іспанія

Commons-logo.svg Аўраам ібн Эзра на Вікісховішчы
Кніга зыходу з каментарыямі Аўраама ібн Эзры. Неапаль. 1488 год.

Аўраам бен Меір ібн Эзра, (іўр.: אברהם אבן עזרא, ісп.: Abraham ben Meir ibn Ezra; 1089, Тудэла, тайфа Худзідаў — 1164, Калаора, Каралеўства Навара) — знакаміты сярэднявечны яўрэйскі філосаф, паэт, мысляр, лінгвіст, астролаг, астраном і матэматык.

Ібн-Эзра нарадзіўся ў горадзе Тудэла (цяпер у правінцыі Навара, Іспанія) у часы пасля распаду Кордаўскага халіфата. Пакінуў Іспанію ў 1140 годзе ў сувязі з ганеннямі на яўрэяў. Ён жыў у Паўночнай Афрыцы, Егіпце, Палесціне, Італіі (Рым, Лука, Мантуя, Верона), Францыі (Нарбона, Без'е, Дро, Радэз) і Лондане. Памёр на поўдні Францыі пасля доўгіх гадоў падарожжаў і галечы.

Ібн-Эзра з'яўляецца адным з заснавальнікаў граматыкі іўрыта. Яму таксама належаць знакамітыя каментарыі да Торы. Сярод матэматычных дасягненняў, яму належаць вылічэнні і ўласцівасці біномных каэфіцыентаў. Ім таксама было напісана шмат кніг па астраноміі і астралогіі.

Месяцовы кратар Абенезра(англ.) бел. названы ў яго гонар.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118646613 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. 2,0 2,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 3,0 3,1 Abraham Ibn Ezra // Servizio Bibliotecario Nazionale — 1985. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Swartz A. Abraham ben Meïr Ibn Ezra // Open Library — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гісторыя іўдаізму

Шаблон:Rabbi-stub