Цэнтральны аўтавакзал (Мінск)
| Аўтавакзал Цэнтральны | |
|---|---|
| | |
| Адрас | Мінск, вул. Бабруйская 6-1 |
| Тып |
|
| Эксплуатант | КУП «Мінсктранс» |
| Адкрыта | 1962 г. |
| Віды маршрутаў |
Прыгарадныя, міжгароднія, міжнародныя |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| на ВікіСховішчы | |
Цэнтральны аўтавакзал — аўтавакзал у Мінску. Размешчаны на Прывакзальнай плошчы ў цэнтральнай частцы горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Аўтавакзал быў пабудаваны на месцы былой воданапорнай вежы і пачаў сваю працу ў 1962 годзе.
15 жніўня 2007 г.[1] вакзал быў зачынены на рэканструкцыю, а ў лістападзе ўжо быў дэмантаваны. На яго месцы быў пабудаваны новы комплекс, які адчыніў свае дзверы ў 2011 годзе.
Перспектывы
[правіць | правіць зыходнік]

Новы комплекс складаецца з пяці ўзроўняў: на першым, падземным, месцяцца тэхнічныя памяшканні і камеры захоўвання, на першым паверсе — касы і залы чакання. Вышэй месцяцца офісы і крамы.[2] Каля вакзалу размешчаны таксама пяціўзроўневы паркінг, агульная плошча якога вырасце на 75% — з 2 да 3,5 тыс. м². Аўтавакзалу нададзены статус міжнароднага, дзякуючы чаму ёсць магчымасць адпраўляць рэгулярныя рэйсы ў Кіеў, Маскву, Варшаву, Прагу і іншыя.[3]
Зноскі
- ↑ У сувязі з зачыненнем аўтавакзала «Цэнтральны» у Мінску змененыя маршруты аўтобусаў // 13.08 БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ Архівавана 15 верасня 2008. (руск.)
- ↑ Новый автовокзал в Минске будет стоить как минимум 40 млн долларов МЕНСК.BY (руск.)
- ↑ У Мінску пачынаецца рэканструкцыя старэйшага аўтавакзала - “Цэнтральны”(недаступная спасылка) Uff-by.org
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэнтральны аўтавакзал (Мінск)