Мінсктранс
ДП «Мінсктранс» | |
---|---|
![]() | |
Тып | Дзяржаўнае прадпрыемства |
Заснаванне | 23 кастрычніка 2003 |
Ранейшыя назвы | КУП "Минсктранс" |
Заснавальнікі | Мінгарвыканкам |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці |
Генеральны дырэктар: Лявонцій Папянок Галоўны інжынер: Барыс Дземідовіч |
Галіна | Пасажырскія перавозкі |
Сайт | minsktrans.by |
ДП «Мінсктранс» — дзяржаўнае унітарнае прадпрыемства, якое ахоплівае сваёй дзейнасцю Мінск і часткова Мінскую вобласць і выконвае гарадскія, прыгарадныя і некаторыя міжнародныя перавозкі аўтобусамі, гарадскія перавозкі тралейбусамі, трамваямі і метрапалітэнам, а таксама заказныя перавозкі аўтобусамі гарадскога і міжнароднага класа.
Структура прадпрыемства[правіць | правіць зыходнік]
У склад прадпрыемства ўваходзяць філіялы без права юрыдычнай асобы, якія дзейнічаюць на падставе Палажэнняў, што зацвярджаюцца генеральным дырэктарам прадпрыемства, вылучаны на асобны баланс і маюць уласныя бягучыя і іншыя рахункі, прадугледжаныя заканадаўствам:
- Філіял "Аўтобусны парк № 2" (гарадскія, міжгародныя, міжнародныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял "Аўтобусны парк № 4" (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял "Аўтобусны парк № 5" (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял "Аўтобусны парк № 6" (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял "Аўтобусны парк № 7" (гарадскія, прыгарадныя пасажырскія перавозкі)
- Філіял "Тралейбусны парк № 2" (перавозка пасажыраў тралейбусамі)
- Філіял "Тралейбусны парк № 3" (перавозка пасажыраў тралейбусамі)
- Філіял "Тралейбусны парк № 4" (перавозка пасажыраў тралейбусамі)
- Філіял "Тралейбусны парк № 5" (перавозка пасажыраў тралейбусамі)
- Філіял "Трамвайны парк" (перавозка пасажыраў трамваямі)
- Філіял "Мінскі аўтавакзал"
- Філіял "Агенства Мінсктранс"
- Філіял "Рэмонтна-будаўнічае кіраванне"
- Філіял "Рэмонтна-механічны завод"
- Філіял "Служба энергагаспадаркі"
- Філіял "Служба арганізацыі руху"
- Філіял "Служба трамвайнага пуці"
- Філіял "Саноторый Волма"
- Філіял "Сельскагаспадарчы комплекс "Велікаполле""
У склад прадпрыемства ўваходзіць дачыннае прадпрыемства КУП "Мінскі метрапалітэн"
Філіял "Мінскі аўтавакзал[правіць | правіць зыходнік]
- Аўтавакзал «Усходні»
- Аўтавакзал «Маскоўскі»
- Аўтавакзал «Цэнтральны»
- Аўтастанцыя «Аўтазавадская»
- Аўтастанцыя «Паўднёва-Заходняя»
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Транспарт у Мінску
- Афіцыйны сайт ДП «Мінсктранс» Архівавана 15 студзеня 2014.