Перайсці да зместу

Усходні аўтавакзал (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтавакзал Усходні
Выява
Адрас Мінск, вул. Ванеева 34
Тып Аўтавакзал
Адкрыта жнівень 1983
Закрыта чэрвень 2016
Сайт афіцыйны сайт
Аўтавакзал Усходні на ВікіСховішчы

Аўтавакзал «Усходні» — былы аўтавакзал у Мінску. Размяшчаўся ў паўднёва-ўсходняй частцы горада побач з жылым раёнам Серабранка на дарожнай развязцы вуліц Ванеева, Алега Кашавога і праспекта Ракасоўскага.

Праект архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай і В. Ягадніцкага[1].

У 1970-х гадах з павелічэннем пасажырскіх прыгарадных і міжгародніх аўтобусных перавозак, Цэнтральны аўтавакзал Мінска не спраўляўся з пасажырапатокам і адкрыццём новых маршрутаў. Таму ў канцы 1970-х гадоў прынялі рашэнне пабудаваць у горадзе яшчэ адзін аўтобусны вакзал, які назвалі «Усходнім». Здадзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.

З 1 чэрвеня 2016 года з аўтавакзала перасталі хадзіць прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя аўтобусы. Пляцоўку сталі выкарыстоўваць для міжрэйсавага адстою. Усе аўтобусы, якія хадзілі з «Усходняга», адпраўляліся і прыбывалі на аўтавакзал «Цэнтральны»[2].

Паведамлялася пра аднаўленне працы ў сакавіку 2020 года[3], але ўрэшце аўтавакзал канчаткова ліквідавалі і ў 2024 годзе пачалася яго рэканструкцыя з пераўтварэннем будынка ў гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі[4].

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. З аўтавакзалу «Ўсходнi» перастануць хадзіць усе аўтобусы
  3. Возобновление работы автовокзала «Восточный»(недаступная спасылка). Государственное предприятие «Столичный транспорт и связь» (4 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  4. Архитектурный образ здания бывшего автовокзала «Восточный» сохранят. Что там строят(недаступная спасылка). УП «Агентство «Минск-Новости» (19 верасня 2024).