Перайсці да зместу

Аўцюкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўцюкі
Каардынаты: 52°09′33″ пн. ш. 29°32′28,80″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Беларусь, Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён
Даўжыня 0,9 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 0,62 км²
Аб'ём 0,0019 км³
Найбольшая глыбіня 4,3 м
Год напаўнення 1980
Аўцюкі (Беларусь)
Аўцюкі
Аўцюкі
Аўцюкі (Гомельская вобласць)
Аўцюкі
Аўцюкі

Аўцюкі́́[1][2] — вадасховішча ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Закованка, за 12 км у напрамку на ўсход ад горада Калінкавічы, прыкладна за 1 км ад вёскі Малыя Аўцюкі.

Вадасховішча створана ў 1980 годзе. Наліўное. Напаўняецца за кошт сцёку ракі Закованка і меліярацыйных каналаў. Плошча паверхні вадасховішча 0,62 км². Даўжыня каля 0,9[3] (каля 1,5[1][2]) км, найбольшая шырыня 0,84[3] (0,4[1][2]) км. Найбольшая глыбіня каля 4,3[3] м. Сярэдняя глыбіня 3,09[3] м. Даўжыня берагавой лініі 9[3] км. Аб’ём вады каля 1,9 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,7 м. Найбольшая вышыня плаціны складае 7 м, яе даўжыня 3,062[3] км, шырыня па грэбню 4,5[3] м. Дно вадасховішча пясчанае.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]