Закованка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Закованка
Вусце Рака Прыпяць
Даўжыня 42 км
Вадазбор 306 км²

Закованка, Гулевіцкі канал — рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лозкі Калінкавіцкага раёна, цячэ па раўніне Гомельскае Палессе, вусце за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Лубня Мазырскага раёна.

Асноўны прыток — рака Дымарка (леваруч).

Даліна невыразная, абалона асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шырыня яго 3 — 6 м, у нізоўях да 10 м. У басейне ракі каля вёскі Малыя Аўцюкі у 1980 г. створана наліўное вадасховішча[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 124. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24—25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)