Перайсці да зместу

Аўцюкі (фестываль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фестываль народнага гумару «Аўцюкі»
Гады правядзення 1995—цяперашні час
Краіна  Беларусь

Фестыва́ль наро́днага гу́мару «Аўцюкі́» — фестываль, які ладзіцца з 1995 года ў вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць). З ініцыятывай правядзення выступіў старшыня Беларускага дзіцячага фонду пісьменнік Уладзімір Ліпскі.

У фестывалі прымаюць удзел творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі, таму ён мае назву «ўсебеларускі», у адрозненьне ад мясцовых фестываляў гумару, якія праводзяцца ў вёсках Спорава Бярозаўскага раёна, Баянічы Любанскага раёна, Дубіна Валожынскага раёну, горадзе Капыль Мінскай вобласці[1].

У 2008 годзе на фестывалі адбылося адкрыццё помніку Каласку і Калінцы, як называюць тутэйшых жыхароў. У 2012 годзе планавалася адкрыццё музея-сядзібы гумару[2] «Сядзіба Каласка і Калінкі».

Гады правядзення

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1995 — 1-ы
  • 1997 — 2-і
  • 2008 — 6-ы
  • 2012 — 7-ы

Зноскі