Алег Іванавіч Вялічка
Алег Вялічка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 сакавіка 1959 (65 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Але́г Іва́навіч Вялі́чка (нар. 6 сакавіка 1959, в. Масявічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III i IV скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 сакавіка 1959 года ў вёсцы Масявічы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1982 годзе, атрымаў спецыяльнасць лекара-хірурга, лекара-арганізатара аховы здароўя вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Працаваў інтэрнам, траўматолагам, хірургам Брэсцкага гарадскога бальніцы хуткай дапамогі, галоўным урачом брэсцкай паліклінікі № 1, галоўным урачом бальніцы хуткай дапамогі[1]. У 2004 скончыў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.
17 кастрычніка 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. З 16 лістапада 2004 выконваў функцыі старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.
28 верасня 2008 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 склікання па Брэсцкай Заходняй выбарчай акрузе № 1[2]. Займаў у ёй пасаду старшыні тае самае камісіі[1].
Падчас дэпутацкага тэрміна таксама быў дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, уваходзіў у склад камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях[3].
У 2012 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 22 кастрычніка 2012 года прызначаны галоўным урачом Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы[4].
У 2016 годзе прызначаны намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За працоўныя заслугі» (6 снежня 2011)[6];
- Медаль «90 гадоў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь»;
- Медаль «90 гадоў на варце граніц»;
- Медаль «Дрэва жыцця» Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў;
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
- Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Величко Олег Иванович (руск.)(недаступная спасылка). Депутатский корпус. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2012. Праверана 29 лютага 2012.
- ↑ Уладзімір Андрэйчанка.. Постановление Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь 27 октября 2008 г. № 4-П4/I «О признании полномочий депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвёртого созыва» (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 кастрычніка 2008). Праверана 8 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Величко Олег Иванович (руск.). Структура и состав → Депутаты Парламентского Собрания → от Республики Беларусь. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі. Праверана 8 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ Тамара Тиборовская.. Бывшие депутаты трудоустраиваются. Главврачом Брестской ЦГБ назначен Олег Величко (руск.). tomin (30 кастрычніка 2012). Праверана 8 лістапада 2012.
- ↑ Кадравыя пытанні // Раённыя будні. — 29 кастрычніка 2016. — № 84 (9935). — С. 1.
- ↑ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 снежня 2011 г. № 569 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (7 снежня 2011). Праверана 8 лістапада 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Хірургі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта